На ватыканскім канале ў «YouTube» з’явіўся чарговы відэаролік, у якім Папа Францішак каментуе сваю агульную інтэнцыю на жнівень.
31 ліпеня Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага адміністратара «ad nutum Sanctae Sedis» для Апостальскай адміністратуры ў Кыргызстане. Ім стаў езуіт айцец Янэз Міхельчыч, суперыёр рэзідэнцыі Таварыства Езуса ў Бішкеку.
Як сказана ў спецыяльным паведамленні, апублікаваным 2 жніўня Залай Друку Апостальскай Сталіцы, такое рашэнне Пантыфік прыняў пасля доўгай малітвы і разважання.
«Думаю, што несправядліва атаясамліваць іслам з насіллем і тэрарызмам. Несправядліва і няслушна», — сказаў Папа Францішак 31 ліпеня падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта па дарозе з Кракава ў Рым.
На заканчэнне візіту ў Польшчу Папа Францішак падзякаваў арганізатарам і валанцёрам Сусветных дзён моладзі. У правядзенні форума дапамагалі каля 20 тыс. чалавек. З імі Пантыфік сустрэўся 31 ліпеня на тэрыторыі кракаўскага спартыўнага комплекса «Tauron Arena».
Чацвёрты дзень свайго прабывання ў Польшчы, 30 ліпеня, Папа Францішак пачаў малітвай каля рэліквій св. Фаўстыны Кавальскай і спавяданнем васьмі ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі. Пантыфік наведаў санктуарый Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках.
Пазбягаць прывязанасці да камфорту і двайнога жыцця заклікаў Папа Францішак святароў, кансэкраваных асобаў і семінарыстаў з усёй Польшчы. Для іх Пантыфік 30 ліпеня цэлебраваў Імшу ў санктуарыі св. Яна Паўла ІІ у Кракаве.
Жудасныя рэчы не скончыліся на Аўшвіц, сказаў Папа Францішак, 29 ліпеня па традыцыі прамовіўшы з «Папскага акна» Палаца біскупаў у Кракаве. У спантанным выступленні Пантыфік нагадаў, што людзі працягваюць пакутаваць у выніку войнаў і голаду, падвяргаюцца катаванням у перапоўненых турмах.
29 ліпеня ў атмасферы маўклівай малітвы адбыўся візіт Папы Францішка ў былы канцэнтрацыйны лагер «Аўшвіц-Біркенаў».
29 ліпеня Пантыфік апублікаваў відэазварот да жыхароў Кубы, якія арганізавалі ўласны моладзевы фэст для тых, хто не змог паехаць на Сусветныя дні моладзі ў Польшчу.
Папа Францішак заклікаў польскі народ пераадолець крыўды і раны мінулага і будаваць адзінства з усімі, не ізалюючыся і не навязваючы сваёй волі. Аб гэтым Пантыфік казаў 28 ліпеня на святой Імшы ў санктуарыі на Яснай Гары ў Чэнстахове.
Небяспека секулярызацыі і атэізму, схільнасць да «абагаўлення» грошай, выхаванне моладзі, дзейнасць парафій, стаўленне да бежанцаў — такія пытанні ўзнімаліся польскім епіскапатам падчас дыялогу з Папам Францішкам 27 ліпеня.
Пераадольваць раны, «тэрарызм плётак», а таксама будаваць масты міру заклікаў Папа Францішак маладых італьянцаў, якія сабраліся вечарам 27 ліпеня на сваім нацыянальным свяце пад дэвізам «Live da Cracovia» у парку санктуарыя Божай Міласэрнасці на Сусветных днях моладзі ў Кракаве.
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд патэлефанаваў Святому Айцу Францішку, каб перадаць смутак французскага народа ў сувязі з забойствам святара Жака Амеля, здзейсненым тэрарыстамі 26 ліпеня падчас літургіі ў касцёле Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ дыяцэзіі Руана.
Даведаўшыся пра захоп закладнікаў у касцёле Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ, у выніку чаго загінуў святар, а некалькі чалавек былі сур’ёзна паранены, Папа Францішак запэўніў у сваёй духоўнай і малітоўнай блізкасці і ўдзеле ў болю сем’яў, мясцовай парафіі і дыяцэзіі Руана.