Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» 17 ліпеня Папа Францішак запэўніў у сваёй малітве за ахвяр тэракту, які нядаўна адбыўся ў Ніцы (Францыя).
Папа Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Франса Даніэлса з пасады сакратара Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры па прычыне дасягнення пенсійнага ўзросту і прызначыў на яго месца біскупа Джузэпэ Шака, які да гэтага часу быў дапаможным сакратаром гэтай дыкастэрыі.
Як адзначыў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, перад абліччам новых праяваў антысемітызму Папа Францішак пастаянна нагадвае, што нельга быць адначасова хрысціянінам і антысемітам.
13 ліпеня, падчас свайго летняга адпачынку, Папа Францішак нечакана наведаў удзельнікаў пасяджэння Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі, якая дзейнічае ў рамках Кангрэгацыі па справах Біскупаў.
Апостальскае падарожжа Святога Айца ў Грузію і Азербайджан пачнецца 30 верасня і працягнецца тры дні.
Папа Францішак правёў рэарганізацыю ў Прэс-службе Апостальскай Сталіцы. Пантыфік прыняў адстаўку а. Фэдэрыко Ламбардзі з пасады яе дырэктара і прызначыў на яго месца Грэга Бёрка, які пачне выконваць свае абавязкі з 1 жніўня 2016 г.
Арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн абверг сцвярджэнні аб тым, што апошні дакумент Папы Францішка аб сужэнстве і сям’і не мае характару настаўніцкага навучання Касцёла і таму не з’яўляецца абавязковым.
Па словах кардыналa Леанарда Сандры, паміж Армянскай Апостальскай Царквой і Каталіцкім Касцёлам у Арменіі складваюцца вельмі добрыя адносіны.
4 ліпеня Папа Францішак выдаў «Motu proprio», якім унёс змены ў размеркаванне функцый ведамстваў, што займаюцца кантролем, наглядам і распараджэннем маёмасцю Святога Пасаду.
8 ліпеня на сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата Папа Францішак ухваліў дэкрэты аб зацвярджэнні цуду, мучаніцкай смерці і гераічнасці цнотаў.
«Вы дапамагаеце нам сустрэць Езуса, бо расказваеце пра Яго не столькі словамі, колькі ўсім сваім жыццём», — сказаў Папа ўдзельнікам пілігрымкі бедных з Ліёнскай дыяцэзіі (Францыя), якая прыбыла ў Рым на чале з кардыналам Філіпам Барбарэнам.
Меркаванае забойства студэнта з ЗША ў Рыме глыбока кранула Папу Францішка. 6 ліпеня Пантыфік сустрэўся з бацькамі 19-гадовага Бо Саламона, які два дні таму быў знойдзены мёртвым у рацэ Тыбр.
Пантыфік мае намер прыватным чынам, як звычайны пілігрым, памаліцца ў папскай базыліцы Санта-Марыя-дэлі-Анджэлі ў Асізі.
«Пакуль людзі пакутуюць, неверагодная колькасць грошай ідзе на забеспячэнне вайскоўцаў зброяй», — выказаў занепакоенасць Папа ў відэапасланні ў падтрымку кампаніі па спрыянню міру ў Сірыі, якую ажыццяўляе міжнародная каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Caritas Internationalis».
Бэнэдыкт XVI з’яўляецца сапраўдным рэвалюцыянерам з бязмежнай высакароднасцю — так свайго папярэдніка на Пасадзе св. Пятра ахарактарызаваў Папа Францішак у чарговым інтэрв’ю.