Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Пантыфік: Малітва да Айца — гэта вуглавы камень
17.06.2016 12:42

«Малітва для хрысціян — гэта не магічныя словы», — падкрэсліў Папа Францішак 16 чэрвеня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У гаміліі Святы Айцец пракаментаваў евангельскі ўрывак, у якім Езус вучыў сваіх вучняў малітве «Ойча наш» (Мц 6, 9б-13).

 
Святы Айцец сустрэўся з удзельнікамі Асамблеі ініцыятыў дапамогі Усходнім Касцёлам
17.06.2016 11:42

16 чэрвеня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнай сесіі Асамблеі ініцыятыў дапамогі Усходнім Касцёлам (ROACO). У сёлетнім форуме прынялі ўдзел папскія прадстаўнікі з Ерузалема, Лівана, Сірыі, Ірака, Іярданіі і Украіны.

 
«Хвалюючая сустрэча»: Miss Germany сустрэлася з Пантыфікам
16.06.2016 09:34

Лена Бродэр — «Miss Germany-2016» — сустрэлася ў Рыме са Святым Айцом у межах яго штотыднёвай агульнай аўдыенцыі. Самая прыгожая настаўніца рэлігіі ў Германіі перадала Пантыфіку першы экземпляр сваёй кнігі «Прыгожае ўва мне — з верай да поспеху».

 
Папа Францішак прыняў прэм’ер-міністра Нідэрландаў
15.06.2016 17:02

15 чэрвеня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Нідэрландаў Марка Рутэ. Затым палітык сустрэўся з Дзяржсакратаром Папы кардыналам П'етро Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

 
Загінулі за веру: Папа Францішак ухваліў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва 115 іспанскіх католікаў
15.06.2016 11:53

Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі тысячы свецкіх і кансэкраваных асобаў былі забіты пад чырвоным сцягам таталітарнага секулярызму. 14 чэрвеня Папа Францішак ухваліў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва для беатыфікацыі больш за ста іспанцаў.

 
Папа Францішак выступіў у сядзібе Сусветнай харчовай праграмы ААН
13.06.2016 20:03

«Дэнатуралізацыя» і «дэбюракратызацыя» — такія тэрміны прагучалі з вуснаў Папы Францішка 13 чэрвеня ў рымскай сядзібе Сусветнай харчовай праграмы ААН (WFP). Менавіта гэта, па словах Пантыфіка, павінна адбыцца ў падыходзе да галечы і голаду на сусветным узроўні.

 
Пантыфік асудзіў масавае забойства ў ЗША
13.06.2016 10:41

Папа Францішак узрушаны «забойчым шаленствам і бессэнсоўнай нянавісцю», у выніку якой былі забіты 50 чалавек у начным клубе ў горадзе Арланда ў ЗША, гаворыцца ў заяве Святога Пасаду.

 
Папа Рымскі стварыў камітэт па размеркаванні дапамогі ва Украіне
13.06.2016 09:54

Папа Францішак прыняў рашэнне аб заснаванні «тэхнічнага камітэту» па размеркаванні ахвяраванняў, сабраных 24 красавіка 2016 г. у касцёлах Еўропы на карысць ахвяраў узброенага канфлікту ва Украіне.

 
Святы Айцец: Свет жыве ілюзіяй, закрываючы вочы перад абліччам хваробы і інваліднасці
12.06.2016 18:19

12 чэрвеня на плошчы св. Пятра Папа Францішак узначаліў Эўхарыстыю, на якой прысутнічалі 50 тысяч удзельнікаў «Юбілею людзей з абмежаванымі магчымасцямі і хворых», які праходзіў у мінулыя дні ў Рыме і Ватыкане ў кантэксце Года Міласэрнасці.

 
Папа Францішак: Людзі з абмежаванымі магчымасцямі пакліканы да паўнаты сакрамэнтальнага жыцця
11.06.2016 16:38

11 чэрвеня ў Ватыкане Папа Францішак сустрэўся з супрацоўнікамі Сектару катэхізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі Італьянскай нацыянальнай катэхізатарскай службы. Структура святкуе сёлета 25-годдзе.

 
Пантыфік сустрэўся з маці прысуджанага да смяротнага пакарання
11.06.2016 16:20

11 чэрвеня Папа Францішак сустрэўся ў Ватыкане з Лідзіяй Герэра з Аргенціны, маці Віктара Салданья, прысуджанага да смяротнага пакарання ў ЗША.

 
Пантыфік да Рэфармацкіх Цэркваў: Існуе тэрміновая патрэба экуменізму ў евангелізацыі і служэнні
10.06.2016 15:35

10 чэрвеня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю Сусветнай Супольнасці Рэфармацкіх Цэркваў (WCRC).

 
Апублікавана афіцыйная праграма візіту Папы Францішка ў Польшчу
10.06.2016 15:02

9 чэрвеня была апублікавана афіцыйная праграма Апостальскага падарожжа Папы ў Польшчу, цэнтральнай падзеяй якога стануць Сусветныя дні моладзі. У межах візіту Пантыфік выступіць з 11 прамовамі і здзейсніць некалькі пералётаў.

 
Папа ўзняў успамін св. Марыі Магдалены да ўзроўню свята
10.06.2016 14:43

Папа Францішак узняў абавязковы літургічны ўспамін св. Марыі Магдалены, які адзначаецца паводле Агульнага рымскага календара 22 ліпеня, да ўзроўню свята.

 
Святы Айцец заахвоціў імкнуцца да «здаровага рэалізму»
09.06.2016 14:46

Пра важнасць «здаровага рэалізму», якому вучыў Езус, нагадаў Папа Францішак на ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 9 чэрвеня, каментуючы евангельскія словы: «Калі справядлівасць вашая не пераўзыйдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў, то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае» (Мц 5, 20).

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 18 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.