Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік: Жорсткасць не скончылася на «Аўшвіц»
Святы Айцец
30.07.2016 16:43

Жудасныя рэчы не скончыліся на Аўшвіц, сказаў Папа Францішак, 29 ліпеня па традыцыі прамовіўшы з «Папскага акна» Палаца біскупаў у Кракаве. У спантанным выступленні Пантыфік нагадаў, што людзі працягваюць пакутаваць у выніку войнаў і голаду, падвяргаюцца катаванням у перапоўненых турмах.

Таксама, дадаў Папа, пакутуюць маленькія дзеці, несучы свой «дзіцячы» крыж. Але Езус памёр за ўсіх, падкрэсліў Пантыфік.

Узгадваючы пра свой візіт у мемарыял «Аўшвіц-Біркенаў», Святы Айцец сказаў: «Колькі там болю, колькі пакут... Ці гэта магчыма, што мы, людзі, створаныя на вобраз Божы, былі здольныя на такія жудасныя ўчынкі? Але гэта здарылася!» «Я не хачу казаць горкія словы, але павінен сказаць праўду: жорсткасць не скончылася на “Аўшвіц-Біркенаў”», — адзначыў Пантыфік.

Папа падкрэсліў, што Хрыстус прыйшоў, каб на сваіх плячах несці чалавечыя грахі, і заклікаў пілігрымаў маліцца за ўсіх, хто галадае, хварэе, жыве ў адзіноце, хто адчувае цяжар сумневаў і пачуцця віны. Таксама Святы Айцец папрасіў сабраных ля будынка Кракаўскай курыі маліцца за хворых дзяцей, за ўсіх, хто зносіць катаванні ў многіх краінах свету, за зняволеных, сціснутых у перапоўненых камерах турмаў.

«Папскае акно» з’яўляецца самай вядомай часткай Палаца кракаўскіх біскупаў. Традыцыю нефармальных вячэрніх сустрэч падчас папскіх пілігрымак у Польшчу ўвёў Ян Павел II.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.