Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Божае нараджэнне 2016 г.
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
23.12.2016 17:00
Хвала на вышынях Богу,
а на зямлі супакой людзям добрай волі!


Гэтым спевам Анёлаў была абвешчана радасная навіна пра нараджэнне ў горадзе Давідавым, Бэтлееме, Божага Сына. Кожную нядзелю святы Касцёл паўтарае гэты гімн, нагадваючы свету праўду аб прысутнасці Бога на зямлі. «Слова сталася Целам і пасялілася між намі…» (Ян 1, 14). Яно нясе свету радасць прабачальнай Божай Любові, якая ніколі не пакідае чалавека. Мы пакліканыя прыняць яе ў сваё жыццё і навучыцца дзяліцца ёю з іншымі, такім чынам заносячы святло Бэтлеемскай зоркі тым, хто знаходзіцца яшчэ ў змроку нянавісці, недаверу, самоты, безнадзейнасці.

Свята Божага Нараджэння – гэта асаблівы час, калі мы прыгадваем, што зямля не проста прымае Божага Пасланніка, але становіцца Яго жыллём ужо назаўсёды. У такім «суседстве» не можа чалавек адчуваць сябе самотным і пакінутым, ён не павінен планаваць злачынства і крыўды. Аднак гэтае «суседства» становіцца адчувальным толькі праз тых, хто па прыкладу Дзевы Марыі згаджаецца на Божую волю, прымаючы шчырым сэрцам Добрую Вестку.

Няхай Божае Нараджэнне прынясе нам так патрэбны спакой і духоўную сілу, каб зло, якое існуе ў свеце, не знаходзіла больш месца у сэрцах людзей. Бо іх сэрцы прызначаныя быць утульнай калыскай для Збаўцы, каторы прыходзіць у гэты свет. А прынесеныя Ім бласлаўленне і ласка няхай будуць крыніцай радасці і трывалай надзеі!

Са Святам Божага Нараджэння!

+Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

20.02 11:31Замалёўкі з урачыстасцяў у Росіцы
13.02 10:47«Як любіць Хрыста і несці дабро ў свет?»: у Оршы сустрэліся дзеці і моладзь з усяго дэканату
10.02 08:32Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з працаўнікамі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы
07.02 09:53Адзін звычайны дзень біскупа Алега Буткевіча ў рэпартажы «Беларусь 24»
06.02 09:50Браслаў: біскуп Віцебскі Алег Буткевіч адкрыў выставу жывапісу Друйскага мастацкага пленэру
30.01 15:25«Пад вобразам Спаса»: у Віцебску прайшла публічная лекцыя па гісторыі рэлігіі ў рэгіёне
29.01 17:38Біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію ў Друі з пастырскай візітацыяй (абноўлена)
25.01 16:10Экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій прайшло ў Віцебску
10.01 11:22У Віцебску суполка «Бэтэль-Карытас» зладзіла калядную сустрэчу для моладзі з абмежаваннямі
07.01 13:18У Віцебску прайшоў штогадовы дыяцэзіяльны конкурс батлеек