Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Бог побач і ўваскрэсне для кожнага з нас»: Вялікая пятніца ў катэдральным касцёле Віцебска
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
26.03.2016 15:40

25 сакавіка, у Вялікую пятніцу, літургію Мукі Пана ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Літургіі Мукі Пана папярэднічала набажэнства Крыжовга шляху. Разважанні, прачытаныя падчас гэтага набажэнства, нагадалі вернікам, што ўкрыжаванне Хрыста адбылося не толькі 2000 гадоў таму, але што ў сённяшнім свеце праз грэх чалавека яно паўтараецца зноў і зноў.


На пачатку літургіі Мукі Пана віцебскі ардынарый лёг тварам уніз перад алтаром – гэты жэст назваюць «уласцівым жэстам Вялікай пятніцы», ён выражае «стан першага чалавека», а таксама працу і цярпенні Касцёла.

Колер літургічных шатаў у гэты дзень – чырвоны, які з’яўляецца не столькі колерам пакутніцтва, колькі колерам каралеўскай пурпуры.

Вялікая пятніца – гэта дзень Крыжа. Кульмінацыйным пунктам літургіі Мукі Пана з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Вернікі, кленчучы, цалавалі гэты знак збаўлення, аддаючы такім чынам пашану Збаўцы.

У гаміліі ксёндз Андрэй Аніскевіч, пробашч катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага, нагадаўшы, што ў гэты дзень мы ўспамінаем пра пакуты Хрыста, падкрэсліў, што гэта «цяжкі цярністы шлях, але гэты шлях вядзе да збаўлення», «каб тыя, хто хоча знайсці Яго, хто па-сапраўднаму шукае Яго ўсім сваім сэрцам – знаходзілі». Кажучы пра пошукі Бога чалавекам, святар адзначыў, што многія людзі, нават у час Вялікага посту, дзесьці «размінуліся» з Ім, дбаючы больш пра рэчы матэрыяльныя.  



Кажучы аб тым, што Вялікая пятніца – адзіны дзень, калі не цэлебруецца Эўхарыстыя,  ксёндз Андрэй Аніскевіч падкрэсліў: «Мы разумеем, як гэта цяжка быць без Бога, як цяжка, калі Яго няма побач». «Але Ён побач і ўваскрэсне для кожнага з нас», - дадаў святар, такім чынам нагадваючы аб тым, што Вялікая пятніца – гэта дзень не толькі смутку, але і надзеі, паколькі яна рыхтуе вернікаў да Уваскрасення Хрыста.

Святар распавёў кранальную гісторыю пошукаў Бога юнаком, што загінуў пад Монтэ-Касіна. Дзякуючы таму, што ягоныя нататкі былі знойдзены пасля бою, людзям засталося гэтае прыгожае сведчанне веры і надзеі чалавека, які адкрыў для сябе і спазнаў Божую любоў.  

У сваіх нататках юнак звяртаўся да Бога, пішучы: «Мне сказалі, што Ты не існуеш. Мне сказалі, што Ты памёр і больш не ўваскрэснеш. Але сёння я ўбачыў Тваё неба і зразумеў, што мяне ўвесь час падманвалі. Толькі сёння я ўбачыў столькі рэчаў, якія Ты стварыў. На жаль, толькі жывучы ў гэтым пекле, я знайшоў час убачыць Твой твар, поўны міласэрнасці і любові. Праз хвіліну распачнецца цяжкі бой. Можа быць, сёння ўвечары я прыйду да Цябе. Ці будзеш Ты чакаць мяне ў дзвярах?” І напрыканцы юнак напісаў: “Я не баюся цяпер паміраць».



Святар нагадаў, што ў гэты дзень мы асаблівым чынам разважаем над таямніцай Божай любові і Божай ласкі. 

Пасля заканчэння літургіі Эўхарыстычнае Цела Езуса было ва ўрачыстай працэсіі перанесена да Гробу Пана і выстаўлена для адарацыі, якая трывае ўвечары Вялікай пятніцы і на працягу Вялікай суботы.

Кацярына Лаўрыненка

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў