Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мосары адбылася святая Імша з нагоды 30-га дня пасля смерці кс. прэлата Юзафа Булькі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
09.02.2010 18:28

8 лютага 2010 г. у касцёле святой Ганны ў Мосары (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды 30-га дня пасля смерці кс. прэлата Юзафа Булькі. У літургіі прынялі ўдзел святары — духоўныя вучні кс. Булькі, іншае духавенства, а таксама вернікі мосарскай парафіі і ваколіц, дзе святар служыў на працягу многіх гадоў.

Эўхарыстыю, якая была спалучана з Нешпарамі, узначаліў кс. Антоній Клімантовіч, гамілію прамовіў кс. Славамір Самковіч. Падчас гаміліі святар нагадаў пра хрысціянскі сэнс смерці, а таксама пра тое, якой павінна быць памяць вернікаў аб памерлых. Як адзначыў кс. Самковіч, акрамя малітоўнай памяці аб памерлым душпастыры мы павінны захаваць тое прыгожае, што было ім зроблена дзеля таго, каб людзі сустрэліся з Богам.

Напрыканцы святой Імшы кс. Раман Мурзіч, канцлер Віцебскай курыі, ад імя біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна пераказаў вернікам парафіі і іх сённяшняму пастыру, кс. Уладзіміру Шымковічу, словы суцяшэння і падкрэсліў, што біскуп памятае аб іх у сваіх малітвах. У сваю чаргу, кс. Шымковіч падзякаваў прысутным за супольную малітву і за памяць аб памерлым, а таксама дадаў, што шмат людзей наведвае магілу святара, а некаторыя нават прысвяцілі кс. Бульку вершы, адзін з якіх і быў прачытаны.

Пасля заканчэння Эўхарыстыі ўсе накіраваліся да магілы кс. прэлата Булькі, дзе пасля малітвы «Анёл Панскі» паставілі запаленыя знічы. На заканчэнне ўсе прысутныя атрымалі новы нумар часопіса «Ave Maria», у якім змешчаны матэрыялы і фотаздымкі з пахавання памерлага душпастыра.

Вернікі мосарскай парафіі і кс. Уладзімір Шымковіч маюць намер арганізаваць Музей памяці кс. прэлата Юзафа Булькі, які доўгі час працаваў сярод іх і сваім прыкладам малітвы і ахвярнага служэння вёў вернікаў да Бога.

Кс. др. Ян Крэміс
 
Кс. прэлат Юзаф Булька, які на працягу многіх гадоў нёс сваё служэнне ў мосарскай парафіі Віцебскай дыяцэзіі, адышоў у вечнасць 9 студзеня 2010 г., на 85 годзе жыцця, у адной з мінскіх бальніц. Юзаф Булька нарадзіўся ў 1925 г. у літоўскай вёсцы Рыпайчай. У канцы 1980–х гг. атрымаў святарскае пасвячэнне і напрацягу многіх гадоў працаваў у мосарскай парафіі Святой Ганны. Святар прапагандаваў здаровы лад жыцця, шмат зрабіў у справе барацьбы з алкагалізмам. Так у Мосары прадстаўнікамі клубаў ананімных алкаголікаў з Беларусі, Латвіі і Літвы была створана Алея цвярозасці. Шмат намаганняў прыкладаў кс. Юзаф Булька і на добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол касцёла.

У 2005 г. кс. Юзаф стаў першым ксяндзом у Беларусі, які быў удастоены дзяржаўнай прэміі Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне», а ў 2006 г. указам Прэзідэнта быў узнагароджаны медалём Францішка Скарыны за падзвіжніцкую дзейнасць па ўмацаванні духоўных каштоўнасцяў і прапагандзе здаровага ладу жыцця.
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў