Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Памёр кс. прэлат Юзаф Булька
Беларусь
09.01.2010 10:41
Са смуткам паведамляем, што сёння, 9 студзеня 2010 г., на 85 годзе жыцця адышоў у вечнасць кс. прэлат Юзаф Булька, які на працягу многіх гадоў нёс сваё служэнне ў мосарскай парафіі Віцебскай дыяцэзіі. 27 снежня мінулага года святару споўнілася 84 гады.
Зямное жыццё кс. Юзафа завяршылася ў адной з мінскіх бальніц пасля паўторнай аперацыі на сэрцы, якая была праведзена 7 студзеня.

Пахавальная святая Імша і пахаванне святара адбудзецца ў панядзелак 11 студзеня ў 11.00 у Мосары.

Усіх вернікаў і людзей добрай волі заахвочваем у гэтыя жалобныя дні ахвяраваць свае малітвы і цярпенні ў інтэнцыі душы памерлага кс. Юзафа. Вечны адпачынак дай яму, Пане...

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме