Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальскі Нунцый узначаліў у мінскай архікатэдры малітву аб міры ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
07.09.2013 22:38

7 верасня, у вігілію Нараджэння Панны Марыі, згодна з заклікам Папы Францішка, y мінскім архікатэдральным касцёле адбылася малітва аб міры ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце. Малітву ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, у ёй удзельнічалі прадстаўнікі іншых канфесій і рэлігій, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, кансэкраваныя асобы і вернікі Мінска.

Аб правядзенні 7 верасня дня малітваў і посту ў інтэнцыі міру ў Сірыі і ўсім свеце Папа сказаў 1 верасня ў разважанні перад малітвай «Анёл Панскі». «Чалавецтва мае патрэбу бачыць жэсты міру і пачуць словы надзеі і суцяшэння! Прашу ўсе мясцовыя Касцёлы, каб, адзначаючы гэты дзень посту, арганізавалі таксама некаторыя літургічныя набажэнствы ў гэтай інтэнцыі, — з такімі словамі звярнуўся Пантыфік. — Ніколі больш вайны! Мір з’яўляецца каштоўным дарам, які трэба пашыраць і абараняць».

На пачатку сустрэчы да прысутных звярнуўся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. «Мы ведаем, што такое вайна, у тым ліку і ў беларускай гісторыі, — адзначыў Мітрапаліт. — Гэта разбураныя гарады, вёскі, забітыя людзі, вялікае маральнае зло. Святы Айцец Францішак у мінулую нядзелю звярнуўся да ўсяго свету з заклікам, каб вайны больш ніколі не было. (…) І сёння мы сабраліся ў мінскай архікатэдры, каб разам маліцца ў гэтай інтэнцыі».

Прагучала чытанне Паслання апостала Паўла да Рымлянаў і малітва, якую прамовіў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Апостальскі Нунцый у сваёй прамове падзякаваў усім за прысутнасць на малітве аб міры ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце. Іерарх працытаваў думкі чалавека, «які, магчыма, быў самым вялікім гуманістам ўсіх часоў», Эразма Ратэрдамскага, які ў 1517 г. стварыў брашуру пад назвай «Скарга міру» — у ёй, як адзначыў арцыбіскуп, «сам мір скардзіцца на тое, што людзі яго не захоўваюць».

«Я видел нежные приветствия, любовные объятия, веселые пиршества и все прочие действия и признаки гуманности. Но, увы, невероятное дело! Я не мог отыскать среди них даже тени истинного мира и согласия! Все здесь было подкрашено и искусственно. И наконец я возжаждал последнего – найти себе место хоть в сердце какого-нибудь одного человека. Но и это мне не удалось. Потому что человек сражается и борется с самим собой, — гаворыцца ў творы, працытаваным Апостальскім Нунцыем. — Издавна я наслушался от людей всевозможных оправданий. Они жалуются на то, что вовлечены в распри и принуждены воевать против своей воли. (…) Вглядитесь в свою собственную душу и совесть: вы увидите, что не необходимость, а ярость, тщеславие и глупость движут вами».

«Нет такого худого мира, который был бы хуже самой удачной войны! Вспомните сначала все, что влечет за собой война, и вы увидите, насколько выгоднее для вас мир. Пусть государи будут мудрыми для пользы народа, а не только для своей выгоды; и пусть они будут действительно мудрыми, чтобы измерять свое величие тем, что на деле делает людей совершенными и великими. Пусть они будут для всего общества тем же, чем является отец для своей семьи. Король должен считать и полагать себя великим и благородным лишь тогда, когда он управляет и руководит добрыми подданными; он может считать себя счастливым, если приносит своим подданным счастье; возвышенным – если он командует и управляет теми, кто свободен; богатым – если его подданные богаты; благоденствующим – если его города процветают в постоянном мире. (…) Может ли король, придерживающийся таких взглядов, стремиться отнять деньги у своих подданных для того, чтобы содержать на них наемные войска из чужестранцев? Может ли он обрекать своих подданных на голод и недоедание для того, чтобы обогатить каких-нибудь бессовестных вояк-капитанов? Может ли он подвергать жизнь своих подданных стольким опасностям? Я думаю, что не может», — адзначаецца ў творы.

«Пусть, управляя своей империей, государь помнит, что, будучи человеком, он управляет людьми, что, будучи свободным человеком, он управляет свободными людьми. (…) Пусть величайшие почести воздаются тем, кто предотвращает войну, кто мудрым советом восстанавливает согласие и кто всеми силами делает так, что становятся ненужными великие армии и огромные запасы оружия», — гучыць цытата.

«Мир по большей части зависит от сердец, желающих мира. Все те, кому мир приятен, приветствуют всякую возможность его сохранить. Они либо стараются не замечать того, что мешает миру, либо устраняют и мирятся со многим, лишь бы мир – величайшее благо – был сохранен и спасен. Другие же ищут поводов для начала войны. То, что ведет к миру, они оставляют без внимания или уничтожают, но то, что ведет к войне, они усиливают и усугубляют. Мне стыдно рассказывать, из-за каких ничтожных и суетных вещей развязывают и создают великие трагедии и какие страшные пожары возникают из маленькой искорки. Тогда вспоминается великое множество оскорблений, и каждый человек вспоминает нанесенные ему обиды и содеянные беды. И в это же время о добрых делах никто не вспоминает, они оказываются в глубочайшем забвении. (…) В войну бросаются, не размышляя, закрыв глаза и очертя голову, особенно тогда, когда война уже начата и не может быть предотвращена. Увы, из большой она быстро становится великой! Из одной возникают многие. Из бескровной она превращается в кровавую. А самое главное, когда разражается эта буря, она карает и поражает не одного или двух, а всех людей в равной мере», — адзначаецца ў творы, які працытаваў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Да прысутных звярнуўся прадстаўнік Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, кіраўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі Мінскай епархіі протаіерэй Аляксандр Шымбалёў. «Чалавек створаны па вобразе Божым і павінен усё сваё жыццё толькі да адной мэты і ісці: каб стаць падобнымі да Бога, — адзначыў святар. — Бог пасылае нам дары Святога Духа: любоў, радасць, мір, доўгацярпенне, пакору. Вайна ж — дзеянне злых сілаў і тых душаў, якія пайшлі па шляху спакусы, здрадзілі Богу. Усімі сваімі думкамі мы павінны імкнуцца да міру, да любові. Будзем жа імкнуцца да гэтага ў сваіх душах і сэрцах, каб увесь свет таксама атрымаў мір».

Затым выступіў Галоўны рабін супольнасцяў прагрэсіўнага іўдаізму ў Беларусі Грыгорый Абрамовіч. «Вітаючы словам „шалом“, мы, юдэі, жадаем самага галоўнага, што ёсць на зямлі, — міру, — сказаў прадстаўнік іўдзейскай супольнасці. — Прапаноўвайце мір, згаджайцеся, дамаўляйцеся, каб не праліваць нявінную кроў (…). Кожнаму з нас трэба прыкладаць намаганні, каб стала больш міру».

Пастар Рэлігійна-лютэранскай супольнасці ў Гродне Уладзімір Татарнікаў адзначыў: «Усе мы — браты і сёстры ў Хрысце (…). Сёння мы сабраліся маліцца, каб Пан даў розуму ўсім тым, хто мае ўладу, і даў падтрымку ўсім, хто пакутуе ад войнаў, ад насілля. Няхай Пан беражэ ўсіх нас, братоў і сясцёр».

Епіскап Саюзу Цэркваў евангельскіх хрысціян-баптыстаў Аляксандр Фірысюк заўважыў: «Гэтая сустрэча — усведамленне, што ўсе мы дзеці аднаго Нябеснага Айца. (…) Чалавецтва мае патрэбу ў міры. Мы маем і неабходнасць міру ў персанальным жыцці кожнага чалавека, а апостал Павел кажа, што крыніцай міру з’яўляецца Езус Хрыстус». Епіскап пажадаў, каб «Бог благаславіў нас сваім мірам і радасцю з надзеяй на жыццё вечнае».

«Святое Пісанне шмат кажа аб тым, што адбываецца ў свеце і як мы павінны ўспрымаць праблему міру, — адзначыў старшыня Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Герман Родаў. — Святое Пісанне кажа, што мы павінны мець асалоду ад жыцця, але гэта не паняцце чагосьці грахоўнага: гэта значыць, што мы павінны жыць у міры. Веруючыя людзі павінны шукаць мір, захоўваць яго, гаварыць пра мір».

Затым у маўчанні прадстаўнікі розных канфесій і іншых рэлігій папрасілі Божага благаслаўлення для народа Беларусі і ўсяго свету.

Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці напрыканцы сказаў: «Гэта гонар для Каталіцкага Касцёла — прымаць братоў розных канфесій і рэлігій. І вы можаце прыходзіць заўсёды, бо Касцёл мае адкрытыя абдымкі, бо свет патрабуе ўсіх для міру».

«Няхай Бог дазволіць, каб гэтым разам голас усіх людзей быў пачуты, — дадаў арцыбіскуп. — Мы не хочам заняць чыюсьці пазіцыю, далучыцца да нейкай ідэалогіі. У нас няма ілюзій адносна таго, што інтэрвенцыя будзе пачаткам вайны ў Сірыі — бо вайна ўжо адбываецца, і гэта вайна братоў супраць братоў».

«Дарагія браты і сёстры, калі мір не запануе ў сэрцы кожнага з нас, у свеце не будзе міру», — падкрэсліў прадстаўнік Святога Айца.

Пасля адбылася святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Анастасія Грышан

 



 

Фота Анастасіі Грышан

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.