Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Нарачы прайшлі курсы «Школа натуральнага нараджэння»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.08.2011 14:13

Гэтым летам у жніўні ў цудоўным мястэчку Нарач адбылася вельмі цікавая і незвычайная падзея. Хрысціянскія сем’і (каталіцкія, праваслаўныя і пратэстанцкія) з усёй краіны сустрэліся разам, каб падрыхтаваць бацькоў да натуральных родаў.

Пяцідзённыя курсы арганізавала Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

«Школа натуральнага нараджэння» праходзіла ў Беларусі ўжо трэці раз і з кожным разам збірае ўсё больш зацікаўленых. Сем’і прыязджаюць, каб  фізічна, духоўна, інтэлектуальна і псіхалагічна падрыхтавацца да прыняцця дзяцей. А галоўнае —  адкрыць Бога, які прысутнічае пры зачацці і нараджэнні чалавека.

Заняткі праходзілі ў цікавай і разнастайнай форме: слуханне лекцый, прагляд фільмаў, выкананне спецыяльнай гімнастыкі і абавязкова малітва за дзяцей. Курсы праводзілі акушэры-гінеколагі, акушэркі, педыятары і псіхолагі.

Роды — гэта важная сямейная падзея. Кожны ўдзельнік адкрыў, наколькі патрэбна падтрымка мужа, якая гэта цяжкая і адказная праца і што такое «натуральныя роды».

Вядома, пяць дзён вельмі мала для такіх курсаў, але гэта цудоўны пачатак для далейшай працы ў гэтай галіне.

А. Пётр Фраштэнга, Сакратар Рады
па справах сям’і пры ККББ

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.