Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вырушыла пілігрымка Нарач-Будслаў
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
29.06.2011 19:30

29 чэрвеня 2011 г. распачалася XVI пешая пілігрымка Нарач-Будслаў, у якой бяруць удзел вернікі з парафій Нарачы, Канстанцінава, Свіра, Шэметава, Мядзела. Да іх далучыліся 54 пігрымы з Гудагая, якія ўжо трэці дзень у дарозе.

На пачатку адбылася святая Імша, якую цэлебраваў айцец Аркадзь Куляха OCD, духоўны айцец Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. Пасля Імшы амаль 250 пілігрымаў вырушылі з Нарачы. Узрост удзельнікаў — ад 5 да 60 гадоў. Кожны з іх хоча данесці свае інтэнцыі да Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме