Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк
Грэка-Каталіцкая Царква
07.07.2015 15:29

7 ліпеня раніцай пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк.

Боскую Літургію ў грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску ўзначаліў протапрэзбітэр Усходняга дэканата а. Зміцер Грышан у саслужэнні а. Аляксандра Шаўцова з Полацка і а. Андрэя Крата з Гродна.

На шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 чалавек. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе.

ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк упісваецца ў святкаванне 1200-годдзя ад нараджэння святога Мятода Салунскага. Таму святыя Салунскія Браты Кірыл і Мятод, Настаўнікі славянаў, абраны апекунамі гэтай пілігрымкі. Пад іх апекай пілігрымы пройдуць традыцыйны шлях духоўнага подзвігу за пяць дзён: ад аўторка да суботы.

Дэвіз пілігрымкі - “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!" (Пс 119, 159), яна будзе нагодай глыбей асэнсаваць Божыя запаведзі. Гэтай тэме будуць прысвечаны штодзённыя катэхезы.

Відэа з пілігрымкі Віцебск-Полацк у 2014 годзе



***

Праграма пілігрымкі:

І этап: 7 ліпеня: Віцебск – Заронава,

вечарам катэхеза а. Алеся Шыбекі (запаведзі І-ІІ-ІІІ);

ІІ этап: 8 ліпеня: Заронава - Шуміліна,

17.00 - Боская Літургія (узначальвае архімандрыт Сяргей Гаек) і катэхеза “X прыказанняў і VIII блаславенстваў”;

ІІІ этап:  9 ліпеня: Шуміліна - Обаль,

08.00 - Боская Літургія і катэхеза а. Андрэя ОМІ, па дарозе катэхеза а. Зміцера Чарнеля CSsR (запаведзі IV і V);

IV этап: 10 ліпеня: Обаль - Гараны,

08.00 - Боская Літургія і катэхеза а. Васіля Ягорава (запаведзі VI і IX);

V этап: 11 ліпеня: Гараны - Струнне – Полацк,

08.00 - Боская Літургія і катэхеза а. Андрэя Крата (запаведзі VII, VIII i X),

12.00 - малітва ля крыжа ў Струнні і катэхеза а. Андрэя Абламейкі,

17.30 - прывітанне пілігрымаў ля храма св. Параскевы Полацкай,

20.00 - святочная вячэрня.

Нядзеля – 12 ліпеня ў Полацку ля грэка-каталіцкага храма св. Параскевы Полацкай:

Ютрань у 9.00

Боская Літургія ў 10.30.

* * *

Тэлефоны для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom; Андрэй (29) 88 99 550 МТС.

А. Яўген Усошын, прэс-служба Апостальскага візітатара БГКЦ (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.