Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Канферэнцыя Біскупаў
04.02.2016 19:34

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 61-м пленарным пасяджэнні 4 лютага 2016 г. абмеркавала пытанне, звязанае з нядаўнім выказваннем Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі 2 лютага, якое датычыла дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі лічыць неабходным звярнуць увагу на наступнае:

а

  1. Справа падрыхтоўкі святароў з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла, які клапоціцца пра сваю будучыню (дарэчы, у гэтым годзе 19 чалавек распачалі навучанне ў семінарыях Беларусі і ў манаскіх семінарыях за мяжой), і абвінавачваць яго ў незацікаўленасці і недастатковасці «працы з кадрамі» выглядае беспадстаўна.
  2. Што датычыць каталіцкай тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ, то яна зарэгіставана, цяперашні этап — атрыманне зямельнага надзелу, далей — узвядзенне будынка, і пасля гэтага акадэмія распачне сваю дзейнасць, што таксама з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла.
  3. Іншыя ўзнятыя спадаром Леанідам Гулякам тэмы могуць быць абмеркаваны пры асабістай сустрэчы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

 Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Канферэнцыя Біскупаў

13.07 11:17Паведамленне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пра свята св. Марыі Магдалены
05.07 18:11Паведамленне Старшыні ККББ наконт правядзення Брацтвам св. Пія Х рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы
28.05 12:04Зварот Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб правядзенні Дня перапрашэння (+Набажэнства перапрашэння)
13.05 13:11Каталіцкія біскупы Беларусі віншуюць новапрызначанага Апостальскага Нунцыя
13.05 13:06Зварот Старшыні ККББ у сувязі з прызначэннем у Беларусь Апостальскага Нунцыя
03.04 22:02Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана
26.02 20:56Пастырскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ІІІ нядзелю Вялікага посту («Нядзеля Caritas»)
06.02 10:02Пасяджэнне Рады па справах сям’і пры ККББ адбылося ў Бярозаўцы
04.02 22:01Паведамленне з 61-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
04.02 19:34Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі