Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паведамленне ККББ на Нядзелю Добрага Пастыра
Канферэнцыя Біскупаў
25.04.2015 23:46

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!
 
Чацвёртая велікодная нядзеля называецца Нядзеляй Добрага Пастыра. У гэты дзень мы распачынаем таксама тыдзень малітваў аб святарскім і законным пакліканні да служэння ў Касцёле. Падтрымка жывой і непарыўнай малітвы ў інтэнцыі пакліканняў з’яўляецца нашым першым абавязкам.

Да гэтай малітвы заклікае нас сам Хрыстус: “Прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё” (Мц 9, 38). Гэта выразны і настойлівы заклік, да якога ніводны веруючы ў Хрыста не можа застацца абыякавы. Бог дае абяцанне новых пакліканняў, але прагне, каб аб гэтым прасілі.

Заахвочваем усіх вернікаў далучыцца да супольнай малітвы Касцёла, каб Пан адарыў нашу зямлю новымі святарскімі і законнымі пакліканнямі. Заахвочваем да малітвы ў супольнасці, асабліва ў сем’ях, якія з’яўляюцца першай семінарыяй і першым месцам спадарожнічання пакліканым.

Будзем памятаць у сваіх малітвах пра ўсіх святароў, падтрымліваючы іх служэнне нястомнай малітвай.

З пастырскім благаслаўленнем
Каталіцкія Біскупы Беларусі  
 
Распараджэнне:                                                                      
                                                 
Просьба да святароў перадаць змест гэтага паведамлення вернікам падчас парафіяльных аб’яваў у нядзелю 26 красавiка 2015 г. і заахвоціць да малітвы ў інтэнцыі новых паклiканняў да службы ў Касцёле.

 
+ Аляксандр Кашкевіч
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
 
Мінск, 20 красавiка 2015 г.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Канферэнцыя Біскупаў

18.03 07:00Пастырскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2017
16.03 12:49Пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на дзень «Карытас»
02.03 16:36Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
29.12 11:25Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на свята Святой Сям'і
07.12 16:33Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
20.10 10:23Біскуп Яшэўскі прымае ўдзел у кангрэсе ў Рыме
12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
29.07 03:22Заклік Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды распачацця Сусветных дзён моладзі ў Кракаве
25.07 14:25Зварот Старшыні ККББ з нагоды правядзення Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі ў межах падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
13.07 11:17Паведамленне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пра свята св. Марыі Магдалены