Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У друйскім кляштары стартаваў мастацкі пленэр "Пачаткі"
Рознае
06.07.2015 16:21

Мастакі яшчэ даязджаюць у Друю, аднак пленэр "Пачаткі" ўжо стартаваў, напісаў у сваім блозе кс. Сяргей Сурыновіч, арганізатар культурніцкай падзеі.

Пленэр (з франц. en plein air - на адкрытым паветры) - мастацкая тэхніка, пры якой аб'екты малююцца пры натуральным асвятленні і ў натуральных умовах. Гэтаксама называюць мерапрыемствы, падчас якіх мастакі збіраюцца для працы ў такой тэхніцы.

Згодна з умовамі пленэру, мастакі будуць з 6 па 12 ліпеня жыць і харчавацца за кошт прымаючага боку ў Друі. За гэта адна праца, зробленая падчас пленэру, застанецца і будзе экспанавацца ў кляштары.

Удзел у пленэры прымуць як мэтры беларускага мастацтва Алесь Суша і Дзмітрый Сурыновіч, так і студэнты Беларускай Нацыянальнай Акадэміі мастацтваў, у тым ліку мастачка Вольга Куваева, чые працы ўжо ўпрыгожваюць каталіцкія святыні ў Друі і Фашчаўцы.


Ксёндз Сяргей Сурыновіч вядомы сваёй працай у галіне біблеістыкі, паэтычнымі творамі, а таксама з'яўляецца жывапісцам, вучнем мастачкі Міраславы Казанцавай.

Аляксандр Гелагаеў паводле інфармацыі блога кс. Сяргея Сурыновіча і "Каталіцкага весніка"

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Рознае

31.05 11:34«Падарожжа дылетанта» ў вёску Раготна — беларускі Парыж шляхцічаў Завішаў
19.01 14:10Запісам калыханкі «Ціхая ноч» звычайныя матулі павіншавалі беларусаў з Божым Нараджэннем
17.01 10:59«Калядныя вечары на Залатой Горцы»: запіс канцэрта «Духоўныя традыцыйныя песні беларусаў»
08.01 06:58Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Заканчэнне
06.01 00:00Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Сёмая адвэнтавая антыфона
25.12 06:15Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Пятая адвэнтавая антыфона
18.12 06:00Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Чацвёртая адвэнтавая антыфона
11.12 06:02Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Трэцяя адвэнтавая антыфона
06.12 09:43Перадкалядная акцыя місіі «Чыстае сэрца»: святы Мікалай дасылае віншаванні дзецям
04.12 07:09Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Другая адвэнтавая антыфона