Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Апостальскі ліст папы Францішка «Misericordia et misera» на беларускай мове прэзентаваны ў Мінску
Беларусь
11.01.2017 16:14

У ім Папа Рымскі падводзіць вынікі Надзвычайнага Года Божай Міласэрнасці, які працягваўся ў Каталіцкім Касцёле ў перыяд з 8 снежня 2015 па 20 лістапада 2016 года.

Дакумент, перакладзены на беларускую мову, быў прэзентаваны на прэс-канферэнцыі Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам напрыканцы 2016 года.

У Апостальскім лісце Пантыфік падкрэслівае важнасць міласэрнасці ў сакрамэнтальным жыцці і важнасць слухання Божага слова, заахвочвае святароў з вялікай стараннасцю рыхтавацца да паслугі споведзі, а таксама выказвае падзяку місіянерам міласэрнасці за іх каштоўную паслугу.

«Мы перажылі інтэнсіўны Год, падчас якога былі шчодра адораныя ласкай міласэрнасці. Дабрыня і міласэрнасць Пана разліліся па ўсім свеце як імклівы і дабратворны вецер. Жыць міласэрнасцю — гэта найлепшы шлях. Такое жыццё становіцца праўдзівым абвяшчэннем суцяшэння і навяртання ў пастырстве», — падкрэслівае Святы Айцец.

Пераклад быў выкананы секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а выданне  здзейснена пры падтрымцы Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі.

Ілья Лапато

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь

25.03 05:43Велікапосныя рэкалекцыі на Catholic.by. Разважанне чацвёртае «Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?»
23.03 18:30Разважанне да набажэнства Крыжовага шляху на тэму працы
23.03 10:22У Нацыянальным мастацкім музеі пасля рэстаўрацыі прадставілі карціну Яна Дамеля «Маленне аб чашы»
21.03 11:59Дзённік перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай (Негарэлае, Узда)
19.03 05:30Вялікапосныя рэкалекцыі на Catholic.by. Разважанне трэцяе «Жанчына, вось сын Твой»
17.03 17:07Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў пінскай семінарыі
16.03 18:46Марыянін Андрэй Сідаровіч MIC: Дзякуючы кс. Юзафу Пятушку я распазнаў сваё пакліканне
16.03 11:25Беларуская даследчыца Бібліі Галіна Сініла ўзнагароджана прэміяй «Дыялог, узаемаразуменне і прымірэнне»
16.03 09:18Да дня св. Патрыка у мінскім кінатэатры прэзентуюць ірландскі мультфільм па-беларуску
12.03 05:49Велікапосныя рэкалекцыі на Catholic.by. Разважанне другое «Сапраўды кажу табе, што сёння будзеш са Мною ў раі»