Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Для валанцёраў і супрацоўнікаў «Карытас» прайшлі велікапосныя рэкалекцыі
Беларусь
19.02.2016 15:42

З 16 па 18 лютага прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для валанцёраў і супрацоўнікаў «Карытас-Беларусь».

Падобнага тыпу рэкалекцыі ў Цэнтры св. Лукі ў в. Ляскоўка праводзяцца кожны год. Сёлета іх правёў а. Арыюш Малыска OFMCap.

Валанцёры і супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» кожны раз з задавальненнем прымаюць у іх удзел, бо гэта час, калі можна абнавіцца духоўна, стаць лепшым, адпачыць ад штодзённай мітусні, час для разважанняў і ўнутраных перамен.

На працягу трох дзён удзельнікі збіраліся, каб разам маліцца і рыхтаваць свае сэрцы да свята Уваскрасення Пана. Час ад часу людзям патрэбна каштоўная парада, але ў паўсядзённым жыцці не кожны можа яе атрымаць, асабліва калі справа датычыць рэлігіі. На рэкалекцыях кожны ўдзельнік мог задаць пытанне, якое яго цікавіць, і прыступіць да сакрамэнту пакаяння. Некаторыя задавалі пытанні падчас канферэнцыі, іншыя індывідуальна размаўлялі пасля яе.

Валанцёры і супрацоўнікі «Карытас-Гродна» адзначылі, што нават вольны ад канферэнцый і малітваў час быў для іх вельмі пазнавальным: усе збіраліся разам, каб папіць гарбаты, абмяркоўвалі новую інфармацыю, атрыманую на канферэнцыях, дзяліліся вопытам вядзення праектаў у дыяцэзіяльных «Карытас» і проста прыемна праводзілі час.

Марыя Янкевіч, (AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь

24.02 10:13Юрый Жыгамонт стане вядучым адной з праграм на беларускім «Радыё Марыі»
23.02 15:39У Харватыі завяршаецца чэмпіянат па міні-футболе. Беларускія святары згуляюць таварыскі матч з ветэранамі зборных
22.02 11:10На Youtube з’явіўся беларускі фільм «Шлях» ад ксяндзоў марыянаў
21.02 15:47Беларуская даследчыца падрыхтавала кнігу на аснове кляштарных хронік Гродна
20.02 12:49Якімі дзеці бачаць літургічныя прадметы ў касцёле?
20.02 10:51«Каталіцкі пілігрым» адкрыў новы маршрут — пілігрымкі ў Грузію
18.02 09:01Зборная каталіцкіх святароў Беларусі вырушае ў Харватыю на Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў
17.02 12:08Дзённік перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай (Клецк)
17.02 11:07Беларус, які змайстраваў арган з паперы: «Спачатку гэта задумвалася як музычная шкатулка» (+відэа)
16.02 12:04Госцем фестывалю «Магутны Божа» стане сусветна вядомы амерыканскі «Гарлем Госпел Хор»