Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Жодзінскія вернікі запрашаюць да сумеснага ружанца праз Skype
Беларусь
10.09.2015 14:17

Вернікі парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне прапануюць усім ахвотным кожны дзень далучацца да ружанцовай малітвы ў інтэрнэце.

Ружанец — «вянок ружаў» — нібы з найлепшых кветак сплецены з найдаражэйшых малітваў: «Ойча наш», якой навучыў нас сам Пан Езус, і «Вітай, Марыя», якою віталі Марыю Божы пасланец арханёл Габрыэль і святая Альжбета, маці Яна Хрысціцеля.

Ружанцам завецца таксама нітка асаблівым чынам змацаваных пацерак (драўляных, касцяных, бурштынавых і інш.), дзе кожнаю пацеркаю адзначаецца асобная малітва.

«Малітву на ружанцы мы пачалі ўжо больш за год таму. Удзельнікі змяняюцца, хтосьці пастаянна прыходзіць, хтосьці часамі... Але мала хто ведае аб тым, як далучыцца да малітвы», — напісаў нам у лісце адміністратар сайта catholic-zhodzina.by Яўген Лабкоўскі.

Штодзённая жывая малітва Святога Ружанца ў інтэрнэце праз Skype адбываецца у 22.00 у форме канферэнцыі ў Skype.

Каб далучыцца і ўдзельнічаць, трэба знайсці ў Skype лагін catholic.rosarium і дадаць сабе новы кантакт.

Пра традыцыю і спосабы малітвы на ружанцы можна прачытаць у адпаведным раздзеле.

Аляксандр Гелагаеў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь

23.06 12:3025 чэрвеня — беатыфікацыя біскупа Тэафілюса Матулёніса
23.06 11:35Дзённік перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай (Засвір)
22.06 11:03Да Марыі ў Будслаў: стартавалі першыя пілігрымкі — з Ліды і Баранавіч
22.06 10:41Куды пайсці вучыцца? Правілы паступлення ў каталіцкія семінарыі і каледжы Беларусі (абноўлена)
14.06 16:34Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля распачынае прыём дакументаў на 2017/2018 гг.
14.06 13:35«Каталіцкі пілігрым» працягвае запіс у пілігрымку ў Фаціму з нагоды 100-годдзя марыйных аб’яўленняў
12.06 13:06Паўлін а. Ануфрый Альховік цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў мінскім Чырвоным касцёле
07.06 09:50#Маяпершаякамунія: 5 гісторый ад чытачоў Catholic.by (частка ІІ)
05.06 15:18Адышоў у вечнасць кс. Ян Шуткевіч, які шмат зрабіў у справе аднаўлення касцёлаў у Беларусі
05.06 13:13Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі з нагоды сустрэчы сем'яў у Дубліне