Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гран-пры фестываля «Magnificat» заваяваў чэшскі фільм пра Кірыла і Мятода
Беларусь
03.09.2015 16:20
Фільм «Кірыл і Мятод» чэшскіх рэжысёраў Атакара Шмідта і Яны Струднічкавай заваяваў Гран-пры XI Міжнароднага каталіцкага фестываля хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat».
 
Стваральнікі фільма на падставе гістарычных фактаў дэтальна паказалі жыццё двух апосталаў, іх значэнне для славян і місійную дзейнасць. Аўтары не пакінулі па-за ўвагай і спадчыну, уплыў і распаўсюджванне кірыла-мятодаўскіх традыцый пасля смерці братоў.
 
 
 

Сярод іншых прац лепшымі былі прызнаныя:

  • Прыз журы за лепшы дакументальны фільм — стужка «Два Андрэі» беларускай студыі «Студия во имя святого Иоанна Воина»
  • Прыз за лепшую тэлепраграму — праграма «Другі» студыі «Фишка-фильм» з Расіі
  • Прыз за лепшую рэжусуру — дакументальны фільм «Ёанна» (Wajda Studio, Польшча
  • Прыз за лепшы дэбют — фільм «Сны» беларускай вытворчасці
  • Прыз за лепшую анімацыю — анімацыйны фільм «Воўк і савяня» беларускай студыі «Студия во имя святого Иоанна Воина»
  • Прыз глядацкіх сімпатый — анімацыйны фільм «Заступніца» («Балтийское телевидение», Расія)
Усе вынікі можна паглядзець тут>> 
 
«Каб усе былі адно»
 
На закрыцці XI фестываля «Magnificat» было адзначана, што за 11 гадоў у фестывалі прынялі ўдзел стужкі больш чым з 30 краін свету.
 
Старшыня журы фестываля Крыстына Лялько звярнула ўвагу на важнасць дэвізу, пад якім «Magnificat» працуе ўвесь гэты час, — «Ut unum sint» (Каб усе былі адно): «Дэвіз вельмі актуальны, бо сёння ў свеце назіраецца асабліва цяжкая сітуацыя з хрысціянствам. І ў гэтых умовах хрысціяне павінны кансалідавацца, фестываль спрыяе ў гэтым яднанні».

Прысутны на закрыцці кінафестываля дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі падчас Імшы для ўдзельнікаў «Magnificat» адзначыў важную ролю СМІ і кінематографа ў сучасным свеце.

«У сённяшніх сродках масавай інфармацыі ёсць такі жарт: добрая навіна – ніякая навіна. Але куды важней, каб кожнае паведамленне нясло ў сабе Добрую навіну, — адзначыў біскуп. 
 
 (IL), (KL)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.