Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысціянскі спявак Аляксандр Патліс паўдзельнічаў у прабежцы з рухам #followminsk
Беларусь
27.03.2015 10:34

Увечары 26 сакавіка з аматарамі здаровага ладу жыцця, якіх аб’ядноўвае рух #followminsk, у прабежцы ўдзельнічаў вядомы хрысціянскі спявак і музыка Аляксандр Патліс, які быў запрошаны арганізатарамі ў якасці госця. 

У гэты раз удзельнікі руху сабраліся ля цэнтральнага ўваходу ў Парк Горкага. Пасля нядоўгай размовы з госцем, які распавёў пра сваё захапленне не толькі музыкай, але і прабежкамі, і тым, як другое эфектыўна ўплывае на першае, бегуны распачалі размінку.

Перад размінкаю і стартам кожны з удзельнікаў атрымаў ад арганізатараў стужку з надпісам — #followminsk — распазнавальны знак руху.

У гэты раз, а прабежка руху была другой, удзельнікі беглі ўздоўж ракі Свіслач, абмінаючы адны з самых распаўсюджаных месцаў адпачынку мінчукоў, а некаторыя з мінакоў нават далучаліся да прабежкі. Першая такая прабежка праходзіла ў раёне Камсамольскага возера разам з унучкай вядомай актрысы Стэфаніі Станюта і таксама не менш вядомай — гімнасткай Мілетай Станюта.

Пасля прабежкі для ўдзельнікаў быў арганізаваны адпачынак з гарбатай і ўручэннем першым і лепшым невялікіх пачастункаў.

Напрыканцы ж Аляксандр Патліс, якому акампанаваў лідар маладога хрысціянскага гурта «Laudans» — Андрэй Лугін, праспяваў песню «Любоў у далонях». Спеў, які ў 2004 годзе стаў лепшым у нацыянальным хіт-парадзе краіны, падпявала большасць прысутных.

Даведка:

#followminsk — бегавы рух, які сваёй мэтаю аб’ядноўвае тых, хто ўжо адчуў радасць бегу, з тымі, каму гэта яшчэ давядзецца зрабіць!

Да гэтага руху можа далучыцца кожны ахвотны, а за яго навінамі і раскладам наступных прабежак можна сачыць на старонцы ў фэйсбуку.

Аксана Ючкавіч

 


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.