Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Беларускі гісторык Мікалай Нікалаеў выдаў кнігу пра навагрудскі цудадзейны абраз Маці Божай
Беларусь
28.02.2015 08:25

25 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў межах круглага стала «Старажытнасці Навагрудчыны» адбылася прэзентацыя выдання «Кніга цудаў Наваградскай іконы Багародзіцы як помнік гісторыі ХVII стагоддзя» беларускага гісторыка і грамадскага дзеяча Мікалая Нікалаева.

Гэта выданне змяшчае публікацыю арыгінала і пераклад на сучасную беларускую мову выдання 1673 г., прысвечана гісторыі і апісанню цудаў Навагрудскай іконы Багародзіцы. Аўтар змясціў у кнізе кароткі гістарычны нарыс Наваградка ў час атрымання гэтага абраза, а таксама мясцовай рэзідэнцыі ордэна езуітаў.

 



Вядома пра чатыры экземпляры кнігі-арыгінала 1673 года. Адзін знаходзіцца ў Кракаве, другі — у Варшаве, трэці — у Вільні, а чацвёрты, якім і карыстаўся аўтар пры падрыхтоўцы выдання, — у Пецярбургу, у Расійскай нацыянальнай бібліятэцы.

Як адзначыў аўтар у прадмове да кнігі: «я спяшаюся надрукаваць тэкст вельмі рэдкай кнігі пра гэты абраз і сабраныя звесткі пра гісторыю навагрудскіх езуітаў, якія ім валодалі, каб далучыць да абмеркавання гістарычнай спадчыны землякоў і сяброў».
Гаворачы пра ідэю выхада кнігі, гісторык дадаў, што зусім нядаўна НАН РБ падрыхтавала выданне «Гісторыя Навагрудка — з глыбінь стагоддзяў до нашых дзён» (Мінск, 2014), у якой абмінула тэму цудадзейных абразоў, якіх у гісторыі зямлі Адама Міцкевіча было тры. Вырашыўшы запоўніць гэтую «белую пляму», аўтар і падрыхтаваў сваё выданне.

Зацікаўленасць Мікалая Нікалаева, які зусім нядаўна адзначыў 60-гадовы юбілей, Навагрудчынай невыпадковая. Ён вучыўся ў навагрудскай СШ № 4, дзе пад уплывам свайго настаўніка гісторыі — Пятра Мазуры, ён пачаў захапляцца вывучэннем гісторыі. У 1967 годзе вучнем удзельнічаў у навагрудскай археалагічнай экспедыцыі, пасля якой і вырашыў стаць студэнтам гістарычнага факультэта БДУ.

Сёння Мікалай Нікалаеў жыве і працуе ў Санкт-Пецярбурзе, займаючы пасаду загадчыка аддзела рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. З'яўляецца аўтарам шматлікіх манаграфій па беларускай кніжнай культуры: «Палата кнігапісная» (Мінск, 1993), «Беларускі Пецярбург» (Санкт-Пецярбург, 2009), «Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага» (Мінск, 2009) і іншых.

Таксама навуковец з'яўляецца адным з заснавальнікаў і членам прэзідыума Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Апрача прэзентацыі кнігі ў Мінску, 27 лютага Мікалай Нікалаеў наведаў і Навагрудак, дзе прэзентаваў сваё выданне мясцовай інтэлегенцыі.

Зацікаўленыя ў набыцці новай кнігі пра цудадзейны абраз і гісторыю Навагрудчыны, могуць звярнуцца да аўтара, напісаўшы на e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Аксана Ючкавіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь

24.08 17:2011 католікаў з Беларусі прымуць удзел у ХХ Міжнародным кангрэсе «Рэнавабіс»
23.08 13:26«Laudatо Si» — новы музычны фестываль у Беразінскім стаў сімвалам еднасці хрысціян розных канфесій
19.08 15:51Удакладненне адносна слоў Апостальскага Нунцыя ў каментарыі Catholic.by ад 18 жніўня
19.08 13:40«Няспынная малітва за Беларусь» — знаёмімся з удзельнікамі ініцыятывы
18.08 21:37Адышоў у вечнасць кс. Станіслаў Салата MSF, які 25 гадоў нёс служэнне ў Беларусі
18.08 15:35Новы Апостальскі Нунцый пасля прылёту ў Беларусь: «Папа Рымскі сказаў, што спадзяецца, што знойдзецца час і магчымасць для візіту сюды»
17.08 14:43Падсумаванне па ўнясенні ў спіс спадчыны ЮНЕСКА Будслаўскага фэсту эксперты падрыхтуюць да лістапада
13.08 22:05Адышоў у вечнасць бацька а. Юрыя Находкі OCD
13.08 18:14Кніга-інтэрв’ю Папы Францішка «Імя Бога — Міласэрнасць» з’явілася на беларускай мове
12.08 20:05Выйшаў малітоўнік для правядзення Агульнабеларускай навэнны