Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гурт «Laudans» прэзентуе новы дыск
Беларусь
22.09.2014 16:01

Прэзентацыя новага дыска хрысціянскага гурта «Laudans» запланавана на 1 кастрычніка і будзе праходзіць у актавай зале філалагічнага факультэта БДУ (вул. К. Маркса, 31). Пачатак у 19.00.

У прэзентацыі прымуць удзел усе, хто паспрыяў стварэнню гэтага музычнага праекта: Андрэй Лугін, Алёна і Аляксей Палачанскія, Максім Боландзь, Настасся Клюйко, Аляксей Нядзвецкі і Вальжына Прохарава. У новы дыск увайшло 14 спеваў на беларускай і рускай мовах.



«Завысока Заблізка» — такая назва дыска, ужо трэцяга па ліку ў творчасці гурта. Першым быў дыск «Трэба спяшацца любіць», другім — «Слаўце Пана неба».

«Быць, як авечка на плячах Пастыра. Завысока ад зямлі, заблізка да Яго Сэрца. За — гэта За-клік, якім Бог За-прашае нас. Гэта наша За-ўтра», — пішуць удзельнікі калектыва на вокладцы, тлумачачы назву і сэнс праекта.

На прэзентацыю запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Уваход вольны.

Аксана Ючкавіч
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.