Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Юбілейны кінафестываль «Magnificat-2014» распачнецца 24 жніўня
Беларусь
12.08.2014 15:10

Дзясяты раз у Беларусі пройдзе Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлевізійных праграм «Magnificat». З 24 па 28 жніўня ў Мінску і Глыбокім будуць паказаны 43 кінастужкі з 16 краін свету.

Найбольшая колькасць конкурсных фільмаў у гэтым годзе – 12 – была даслана з Расіі. На другім месцы – гаспадыня фестывалю Беларусь (10 стужак). Замыкае тройку краін па колькасці конкурсных прац Польшча (7 фільмаў).

Геаграфія краін-удзельніц юбілейнага «Магніфіката» ўражвае: Арменія, Вялікабрытанія, Грузія, Ізраіль, Італія, Іспанія, Казахстан, Македонія, Сербія, ЗША, Украіна, Францыя і Харватыя. Сярод рэжысёраў, якія даслалі свае працы на конкурс, – Вольга Дашук, Ірына Волах, Аляксандр Купрын, Кшыштаф Журоўскі, Юрый Каліна, Юрый Захватаеў і інш.

Фестываль распачнецца 24 жніўня ў Мінску, а на наступны дзень пераедзе ў Глыбокае, дзе будзе прадстаўлена большасць конкурсных фільмаў. У межах фестываля некаторыя фільмы можна будзе паглядзець таксама ва Удзеле.

Традыцыйна на фестывалі пройдзе асобны конкурс мультыплікацыйнага кіно для дзяцей з дзіцячым журы, а таксама сустрэча з гледачамі «Магніфіката».

Юбілей кінафестываля супаў з юбілеем яго стваральніка і кіраўніка. Рэжысёр Юрый Гарулёў святкуе сёлета сваё 70-годдзе.

Ілья Лапато

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.