Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адышла ў вечнасць кіраўнік руха «Пралайф-Беларусь» Таццяна Тарасевіч
Беларусь
03.06.2014 16:36

У ноч з 1 на 2 чэрвеня 2014 года не стала Таццяны Тарасевіч – лідара руха «Пралайф-Беларусь», галоўнага рэдактара інфармацыйна-аналітычнага партала www.pro-life.by, аўтара публікацый на тэму антрапалогіі, дэмаграфічнай палітыкі, біяэтыкі; старэйшага выкладчыка кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ. 

Грамадская дзейнасць Таццяны Тарасевіч была прысвечана адстойванню традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей, абароне жыцця ненароджаных дзяцей. «Не існуе прававых, маральных і навуковых аргументаў для знішчэння дзяцей абортамі,» -- такой была яе грамадзянская пазіцыя.


Адным з апошніх праектаў, рэалізаваных з актыўным удзелам Таццяны Тарасевіч, была канферэнцыя «Роля традыцыйных веравызнанняў у рашэнні праблем захавання жыцця і дэмаграфічнай бяспекі Беларусі», паводле вынікаў якой прадстаўнікі традыцыйных канфесій падпісалі Беларускую дэкларацыю абароны жыцця чалавека.

У верасні Таццяне Тарасевіч павінна было споўніцца 44 гады.

Паводле church.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.