Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мінску прэзентавалі факсімільнае выданне «Кнігі Быцця» Францыска Скарыны |
Беларусь |
23.04.2014 08:42 |
![]() У межах праекта ўжо выдадзена пяць прац «Кніга Быцця», «Кніга Зыходу», «Кніга Левіта», «Кніга Лічбаў» і «Кніга Другазаконня», але чатыры апошнія яшчэ не былі прэзентаваны і знаходзяцца ў друкарні. Тыраж кожнай кнігі складае 1 тыс. асобнікаў, 100 з якіх выпушчаны ў скураной вокладцы. Хутка выданні папоўняць кніжны фонд Нацыянальнай бібліятэкі. Поўны набор з 25 кніг, надрукаваных Францыскам Скарынам у Празе (1517-1519 гг.) і Вільні (1522-1525гг.), будзе сабраны ў дваццацітомным факсімільным выданні. У яго аснову пакладзены электронныя копіі лепшых прац беларускага першадрукара, якія захоўваюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін. Факсімільнае выданне максімальна поўна ўзнаўляе кнігі Францыска Скарыны. Усе выданні дапоўнены каментарамі навукоўцаў, а таксама перакладамі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на сучасную беларускую, рускую і англійскую мовы. Ініцыятарамі і асноўнымі выканаўцамі праекта сталі Банк БелВЭБ і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.