Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паўстаньма разам з Уваскрослым!
Беларусь
19.04.2014 22:34

Шаноўныя наведвальнікі catholic.by!

Шчыра віншуем вас усіх з Уваскрасеннем Хрыста!
Няхай гэта вялікая падзея дае нязгасную надзею і натхненне на штодзённасць!

Адораныя святлом Уваскрослага, будзьма крочыць шляхамі святасці і несці радасць Новага жыцця свету!

Паўстаць з Уваскрослым!

Паўстане край хай з Уваскрослым,
Як моц цяпла і сонца моц.
Няхай і дзеткам, і дарослым
Сплыве ракою моцных вод
Жыццё у новым у абліччы
Жыццё з надзеяю нябёс,
Якое да аблокаў кліча
Таго, хто да зямлі прырос.



Паўстане край і крылы раптам
Ён знойдзе за спіной сваёй.
Ён узляціць, пытанні:
— Як там?
У вышыні?
—Там Бог са мной!

І загучыць магутным спевам
Хор з тых, хто ў неба ўзляцеў,
Кранецца думак раптам, смела!
… Народ, каб думкі толькі меў…

Рэдакцыя

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.