Аб уключэнні імя святога Юзафа ў эўхарыстычныя малітвы |
Беларусь |
20.06.2013 14:04 |
Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў уключыла імя св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, у эўхарыстычныя малітвы трэцяга выдання Рымскага Імшала. Кангрэгацыя апублікавала лацінскі варыянт паправак, які ад гэтага моманту будзе мець статус афіцыйнага тэксту. Пераклад на беларускую мову ў найбліжэйшы час будзе падрыхтаваны Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і перададзены на зацвярджэнне ў кангрэгацыю. У II, III і IV эўхарыстычных малітвах імя св. Юзафа будзе прамаўляцца адразу пасля імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У II-й эўхарыстычнай малітве імшальны тэкст будзе гучаць: «ut cum beáta Dei Genetríce Vírgine María, beáto Ioseph, eius Sponso, beátis Apóstolis»; у ІІІ-й: «cum beatíssima Vírgine, Dei Genetríce, María, cum beáto Ioseph, eius Sponso, cum beátis Apóstolis»; у IV-й: «cum beáta Vírgine, Dei Genetríce, María, cum beáto Ioseph, eius Sponso, cum Apóstolis». (AG) |