Кім быў кс. Павел Хоміч? Да 70-годдзя са дня смерці |
Беларусь |
10.09.2012 12:41 |
10 верасня 2012 г. спаўняецца 70 гадоў са дня мучаніцкай смерці Слугі Божага кс. Паўла Хоміча (1893–1942), Апостальскага Адміністратара ў Ленінградзе. Многія ведаюць святара як таго, хто пакутаваў за веру ў савецкіх лагерах, а ў час вайны быў адзіным святаром у блакадным Ленінградзе. Але мала хто ведае, што паходзіць ён з Беларусі (нарадзіўся ў Ваўкавыску). Ксёндз Павел Хоміч скончыў Петраградскую духоўную семінарыю і вучыўся ў Духоўнай акадэміі. Нёс служэнне ў Петраградзе і Пскове. Быў арыштаваны ў 1926 г. і асуджаны на 10 гадоў лагераў. Пасля вызвалення нелегальна вярнуўся да сваіх вернікаў у Ленінград, дзе на кватэрах цэлебраваў літургію і ўдзяляў сакрамэнты. Пасля пачатку ВАВ выконваў абавязкі Апостальскага Адміністратара Ленінграда. Быў адзіным святаром у блакадным горадзе.
|