Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра - адданыя пастыры беларускай зямлі (біяграфіі благаслаўлёных мучанікаў)
Беларусь
31.07.2011 01:52

Шляхі да хвалы алтара благаслаўлёных мучанікаў з Росіцы – а. Юрыя Кашыры і а. Антонія Ляшчэвіча – ляглі праз нашу Радзіму. Яны нарадзіліся і выхоўваліся ў розных сацыяльных умовах, у кожнага з іх – свой досвед дзяцінства і юнацтва, але абодва яны атрымалі найважнейшае, што можа мець чалавек – святасць.

 Благаслаўлёны Юры Кашыра нарадзіўся ў 1904 г., апостал еднасці паміж католікамі і праваслаўнымі. Быў ахрышчаны ў праваслаўнай Царкве, у 18 гадоў прыняў каталіцкую веру. Калі Юрыю Кашыру споўнілася дзевятнаццаць гадоў, у сусуднім мястэчку Друя, дзякуючы намаганням віленскага біскупа, пачаў дзейнічаць кляштар айцоў марыянаў. І малады Юрый на самым пачатку іх дзейнасці ў Друі загарэўся жаданнем уступіць ў іх кляштар. У 1924 годзе спаўняецца яго мара, ён прыходзіць у марыянскі кляштар. Год пазней пасля заканчэння чацвёртага класа сярэднеадукацыйнай марыянскай гімназіі ў Друі распачынае навіцыят (падрыхтоўка да манаскага жыцця).

2 жніўня 1929 года склаў вечныя манаскія абяцанні – прысягнуў Богу быць убогім, паслухмяным і чыстым праз усё жыццё. Пазней праз свае ўлады атрымоўвае скіраванне на вучобу на філасофскі факультэт у Рым. Пасля двух гадоў навучання, пераяжджае на тэалагічны факультэт у Віленскую духоўную семінарыю, дзе пасля трох гадоў навучання атрымоўвае дыяканскія пасвячэнні, а праз год 20 чэрвеня 1935 года ў трыдцацігадовым узросце становіцца святаром. Пазнейшае святарскае жыццё айца Юрыя было назначана цяжкімі выпрабаваннямі. Сваю зямную вандроўку а. Юрый закончыў ў лютым 1943 года мучаніцкай смерцю. Да канца застаўся з парафіянамі ў Росіцы, рыхтуючы іх да смерці.

Благаслаўлёны Антоні Ляшчэвіч нарадзіўся ў 1890 г. у вёсцы Абрамаўшчына, каля Вілейкі. Пачатковую трохгадовую адукацыю атрымаў у Вайстомскай школе. Пасля працягваў навучанне ў гімназіі святой Кацярыны ў Санкт Пецярбургу, пасля якой паступае ў Санкт-Пецярбургскую духоўную семінарыю. 14 красавіка 1914 года становіцца святаром. Адразу пасля прыміцыйных урачыстасцяў выяжджае на місіі на Далёкі Усход. У першы год сваёй святарскай службы айцец Антоні працуе вікарыем у Іркуцку. У наступным 1915 годзе выяжджае ў Чыту, дзе працуе не толькі вікарыем , але і настаўнікам, а таксама прэфектам адразу ў трох школах. Праз два гад атрымоўвае скіраванне ў Харбін, дзе працуе ажно двадцаць гадоў.  У супольнасць марыянаў уступае ва узросце 47 гадоў. Ведаў пра карную экспедыцыю немцаў у Росіцу, аднак уцякаць адмовіўся. Калі яго забіралі, суцяшаў сясцёр: «Будзьце мужныя і маліцеся». Разам з групаю людзей быў спалены ў хляве ў Росіцы 17 лютага 1943 г., напярэдадні мучаніцтва свайго сабрата а. Кашыры.

 

Матэрыял падрыхтаваны паводле кнігі

“Росіцкія Мучанікі”

аўтар а. Вячаслаў Пялінак МІС

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.