Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Падтрымаем малітвай кардынала Казіміра Свёнтка
Беларусь
23.05.2011 11:45

Да малітвы за кардынала Казіміра Свёнтка, які знаходзіцца ў цяжкім стане, заклікае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. «Урачы, — паведаміў арцыпастыр, — змагаюцца за жыццё кардынала і робяць усё магчымае, аднак патрэбна і малітва, каб бязмежна міласэрны Бог быў падтрымкай для яго ў гэты цяжкі час».

Наша малітва, па словах Мітрапаліта Кандрусевіча, можа стаць выражэннем удзячнасці кардыналу Свёнтку за тое, што прысвяціў сваё жыццё служэнню Касцёлу і яго адраджэнню пасля цяжкіх часоў пераследу.

21 мая кардынал Казімір Свёнтэк адзначыў 20-годдзе біскупскага пасвячэння.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.