Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Дзень жалобы ў беларускіх касцёлах моляцца за ахвяраў тэракту ў метро
Беларусь
13.04.2011 11:44

У сувязі з тэрактам у мінскім метро, які адбыўся 11 красавіка, сённяшні дзень, 13 красавіка 2011 г., аб’яўлены ў сталіцы нашай краіны Днём жалобы па загінуўшых у выніку трагедыі. Да канца тыдня ў Мінску адменены забаўляльныя мерапрыемствы. Таксама сёння пройдуць першыя пахаванні ахвяраў выбуху.

Ва ўсіх беларускіх касцёлах сёння адбываюцца малітвы за памерлых і пацярпелых у выніку тэракту. Католікі нашай краіны моляцца аб вечным супакоі для загінуўшых, аб выздараўленні для параненых і аб тых, хто нясе дапамогу пацярпелым.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме