Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дарагія Наведвальнікі! |
29.09.2009 13:10 |
З’явіўся абсалютна новы раздзел «Апостальская Сталіца», дзе ўтрымліваецца падрабязная інфармацыя аб дзейнасці Святога Айца, Рымскай курыі, дыпламатыі Каталіцкага Касцёла, статыстычныя даныя. Дзякуючы віртуальнай карце з’явілася магчымасць знайсці кожную з больш за 600 каталіцкіх парафій у Беларусі і атрымаць інфармацыю пра яе дзейнасць, расклад набажэнстваў і кантактныя даныя. У Беларусі дзейнічаюць шматлікія манаскія супольнасці і рухі свецкіх. З іх дзейнасцю і гісторыяй можна пазнаёміцца ў раздзеле «Касцёл у Беларусі». Раздзел «Канферэнцыя Біскупаў» змяшчае падрабязную інфармацыю аб іерархах Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, а таксама структуру Канферэнцыі, у склад якой уваходзяць разнастайныя камісіі, рады і секцыі. «Літургічны каляндар» дапаможа вернікам атрымаць інфармацыю пра пэўнага святога, успамін або свята, якое прыпадае на дадзены дзень. У «Бібліятэцы» наведвальнік знойдзе тэкставыя версіі кніг, падрыхтаваных каталіцкім выдавецтвам «Pro Christo», а таксама «Тлумачальны слоўнік» складаных тэалагічных і літургічных тэрмінаў. У раздзеле «Для СМІ» журналісты змогуць знайсці здымкі іерархаў паліграфічнай якасці. Адным з сегментаў партала стаў «Фотасервіс», у якім змешчаны фотарэпартажы з важных касцёльных мерапрыемстваў. Спадзяёмся, што адноўлены сайт стане важным унёскам у беларускую медыяпрастору і медыякультуру і дапаможа вам, дарагія наведвальнікі, больш глыбока, якасна і хутка пазнаваць жыццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і прымаць у ім удзел.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.