Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Людміла Губіна: важна, каб змянілася сама маці
Інтэрв'ю
08.02.2011 17:25

«Аб’яднаўшыся ў малітве, мы выратуем нашых дзяцей» — сцвярджаюць члены руху «Маці ў малітве». Сёння рух існуе амаль у 100 краінах свету, а 10 год таму прыйшоў і да нас. Навошта збірацца разам і як распачалася дзейнасць супольнасці ў нашай краіне, чытайце ў інтэрв’ю з Людмілай Губінай, каардынатарам руху ў Беларусі.

 
Быць добрымі, як святая Агата
Каляндар
04.02.2011 13:49
5 лютага адзначаем успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Згодна з традыцыяй, у дзень яе ўспаміну асвячаецца хлеб, якія ахоўваюць нашыя дамы і нас саміх ад небяспекі.
 
Унікальнасць манаскага жыцця: звышнатуральнае мацней за натуральнае?
Аўдыё
31.01.2011 18:51

Унікальнасць манаскага жыцця, манаская супольнасць і жыццё ў ёй, прысвячэнне сябе Богу і адмаўленне ад стварэння ўласнай сям’і, арыгінальнасць паасобных манаскіх супольнасцяў і іх дзейнасць у сучасных рэаліях — аб гэтым і іншым слухайце ў рэпартажы кс. Віктара Місевіча, падрыхтаваным да сусветнага Дня кансэкраванага жыцця.

 
Сёння — Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту
Каляндар
27.01.2011 12:53
27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту. Гэтую дату Генеральная асамблея ААН устанавіла ва ўспамін аб вызваленні лагера смерці ў Асвенціме (Польшча).
 
27 студзеня ўспамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча
Каляндар
26.01.2011 14:23

«Пане, дазволь мне, нібы свечцы, згарэць дашчэнту на Тваім Алтары». Гэтае вялікае жаданне благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча здзейснілася. На працягу ўсяго свайго святарскага жыцця ён гарэў, як свечка, – ярка і трывала. Сваёй службай ён асвятляў самыя далёкія, закінутыя і страшныя куткі тае гістарычнае эпохі.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч: у існаванні падзелу паміж хрысціянамі вінаваты мы самі
Аўдыё
24.01.2011 13:48

«Трэба распачынаць з малітвы, ад навяртання свайго сэрца», — такім бачыць шлях да адзінства хрысціянаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пра тое, якія крокі ў сённяшніх рэаліях магчымы для дасягнення адзінства хрысціянаў, чытайце ў інтэрв’ю з беларускім арцыпастырам.

 
Сёння ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў
Каляндар
24.01.2011 13:11
Сёння, 24 студзеня, успамін свайго нябеснага апекуна адзначаюць журналісты і пісьменнікі. У 1923 г. папа Пій ХІ абвясціў святога Францішка Сальскага апекуном каталіцкай прэсы.
 
Мітрапаліт Кандрусевіч: у існаванні падзелу паміж хрысціянамі вінаваты мы самі
Інтэрв'ю
23.01.2011 00:08

«Трэба распачынаць з малітвы, ад навяртання свайго сэрца», — такім бачыць шлях да адзінства хрысціянаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пра тое, якія крокі ў сённяшніх рэаліях магчымы для дасягнення адзінства хрысціянаў, чытайце ў інтэрв’ю з беларускім арцыпастырам.

 
Сёння ўрачыстасць Аб’яўлення Пана
Каляндар
06.01.2011 01:03
6 студзеня — урачыстасць Аб’яўлення Пана (Тры Каралі). У гэты дзень узгадваем евангельскую падзею пра тое, як тры каралі (мудрацы) пакланіліся Хрысту і склалі яму ў дар золата, ладан і міру. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы.
 
Віншуем з Новым годам!
Каляндар
31.12.2010 11:48

З Новым годам, дарагія сябры! Няхай цяжкасці, расчараванні і клопаты застануцца ў мінулым годзе, а новы будзе для вас напоўнены Божай радасцю і супакоем!

 
Са святамі Божага Нараджэння!
Каляндар
24.12.2010 12:22

Больш двух тысяч год таму на небе заззяла зорка, якая ўказала месца Нараджэння Збаўцы! Няхай святло веры дапаможа ўбачыць гэтае ззянне і ў сёлетнюю ўрачыстую ноч. Жадаем, каб чарговы ўспамін Божага прыйсця ў гэты свет надаў надзеі, прынёс гармонію, а сэрцы напоўніў радасцю.

 
Адвэнтовыя рэкалекцыі ў МР3-фармаце
Аўдыё
20.12.2010 16:38

З 16 па 19 снежня 2010 г. у мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі праходзілі адвэнтовыя рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні праводзіў кс. Андрэй Яркавец, пробашч парафіі ў в. Краснае. Прапануем вашай увазе рэкалекцыйныя навукі ў фармаце МР3.

 
Гісторыя калядных батлеек
Каляндар
17.12.2010 17:57

Гісторыя майстравання батлеек на Божае Нараджэнне бярэ свой пачатак у сярэднявеччы. Святы Францішак Асізскі ў 1223 г. у Грэччо (Умбрыя, цэнтральная Італія) упершыню арганізаваў святочную стайню, каб наблізіць да вернікаў гісторыю Нараджэння Хрыста.

 
Сёння ўспамін св. Мікалая. Не забудзьце падараваць радасць сваім бліжнім
Каляндар
06.12.2010 13:22
Сёння, 6 снежня, Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Мікалая, біскупа. Святы Мікалай з’яўляецца апекуном Расіі і адным з найбольш папулярных святых на Захадзе, дзе стаў правобразам славутага Санта Клаўса. У многіх каталіцкіх краінах існуе звычай у гэты дзень рабіць дзецям падарункі, як чыніў гэта святы Мікалай. Атрымаць падарунак будуць рады і дарослыя, а кожны можа паспрабаваць стаць святым Мікалаем для свайго бліжняга, хаця б у гэты дзень.
 
«Пра Палессе і знакі часу»: сем пытанняў да святара...
Інтэрв'ю
26.11.2010 14:26

У размове з кс. Андрэем Рылкам грунтоўныя пытанні адносна духоўна-грамадскага жыцця Касцёла ў Беларусі ўздымае Віктар Шукеловіч. Вашай увазе бачанне беларускага святара адносна пытанняў «пра Палессе і знакі часу».

 
<< Першая < Папярэдняя 361 362 363 364 365 366 367 368 369 370 Наступная > Апошняя >>

Старонка 366 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.