Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Распачынаецца Адвэнт
Каляндар
25.11.2010 13:10

Набліжаецца Адвэнт — час радаснага чакання Нараджэння Збаўцы. Гэты перыяд літургічнага года распачынаецца ў нядзелю пасля ўрачыстасці Хрыста, Валадара сусвету. Сёлета пачатак Адвэнту прыпадае на 28 лістапада.

 
Біскуп Дзям’янка пра сустрэчу, што арганізуе Папская рада па справах сям’і
Інтэрв'ю
23.11.2010 18:28

25–27 лістапада 2010 г. у Рыме будзе праходзіць сустрэча, якую арганізуе Папская рада па справах сям’і на тэму «Хрысціянская сям’я і евангелізацыя ў сям’і». Беларусь на сустрэчы будзе прадстаўляць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, старшыня Рады па справах сям’і пры ККББ.

 
16 лістапада — успамін Маці Божай Вастрабрамскай
Каляндар
15.11.2010 17:17
16 лістапада — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, Маці Божай Вастрабрамскай, якая ўшаноўваецца хрысціянамі як заступніца Літвы і Беларусі. У гэты дзень у 15.00 перад цудоўным абразом у Вільні адбудзецца літургія на беларускай мове. Культ Маці Божай з Вострай Брамы вельмі распаўсюджаны ў Беларусі, а копію абраза можна сустрэць у многіх беларускіх святынях, як каталіцкіх (многія з якіх носяць яе імя), так і праваслаўных.
 
Яцэк Пулікоўскі: 10 запаведзяў шчаслівага сямейнага жыцця (інтэрв’ю для Catholic.by)
Інтэрв'ю
09.11.2010 18:21

Пра 10 запаведзяў сямейнага шчасця і што рабіць тым, да каго яшчэ «не прыскакаў сапраўдны прынц на белым кані», чытайце ў інтэрв'ю з дарадцам сямей з Польшчы, чалавекам з 30-гадовым сямейным стажам і проста шчаслівым мужам і бацькам траіх дзяцей Яцэкам Пулікоўскім.

 
2 лістапада — успамін усіх памерлых вернікаў
Каляндар
02.11.2010 11:35

2 лістапада — дзень, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых.

 
Урачыстасць Усіх Святых нагадвае праўду аб паўсюдным пакліканні да святасці
Каляндар
28.10.2010 14:53

Усіх Святых — вядомых і невядомых, старадаўніх і сучасных — Касцёл урачыста ўспамінае 1 лістапада. Урачыстасць Усіх Святых не з’яўляецца, як часта думаюць, «святам памерлых». У гэты дзень Касцёл радуецца з таго, што вельмі шмат з памерлых ужо заслужылі збаўленне і прабываюць з Богам у небе. Радуемся вялікай грамадзе святых, памяць пра якіх сярод людзей, можа, ужо знікла. У адрозненні ад гэтай урачыстасці, на наступны дзень — 2 лістапада, ва Успамін усіх памерлых вернікаў — успамінаюць усіх верных памерлых.

 
Хэлоўін: забава ці небяспека?
Каляндар
28.10.2010 14:48

Хэлоўін і ўрачыстасць Усіх Святых. Абодва святы «датычаць» смерці, але цалкам па-рознаму: адно прыбіраецца ў жахлівую маску тыпу «Ноч жывых трупаў», другое — поўнае радасці і святла, бо ўжо вялікае мноства памерлых атрымала вечнае шчасце і прабывае ў доме Пана.

 
Беларуска Насця і кітаец Сян напісалі копію абраза Маці Божай Бялыніцкай
Інтэрв'ю
15.10.2010 18:00

Студэнты трэцяга курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Насця Бурко і Сян Шао вучацца ў адной групе. Яны пазнаёміліся ўжо ў першы дзень вучобы, пасябравалі, пачалі сустракацца… Праз некаторы час Насця прывяла Сяна ў касцёл — з таго часу на Імшу яны ходзяць разам. У касцёле і абручыліся.

 
Кс. Ігар Лашук пра значэнне парафіяльных рэкалекцый
Інтэрв'ю
13.10.2010 17:39

10–12 кастрычніка 2010 г. парафія Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранкаўскі дэканат) перажывала дні духоўнага аднаўлення. Пра гэтыя рэкалекцыі, адметнасцю якіх была заступніцкая малітва кс. Яна Рэчэка і спадарыні Станіславы з Кракава аб унутраным аздараўленні, апавядае пробашч парафіі кс. Ігар Лашук SDB.

 
Інтэрв’ю кардынала Юзафа Томко для партала Catholic.by
Інтэрв'ю
11.10.2010 11:24

Спецыльяны папскі пасланец кардынал Юзаф Томко распавёў парталу Catholic.by аб сваіх уражаннях ад беларускай зямлі і Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне, аб сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, аб асаблівасцях прапаведавання Добрай Навіны ў Беларусі. Прапануем інтэрв'ю ўвазе нашых наведвальнікаў.

 
Гамілія спецыяльнага папскага пасланца кардынала Юзафа Томко на 300-ю гадавіну кансэкрацыі сённяшняй мінскай архікатэдры
Аўдыё

9 кастрычніка 2010 г. у Мінску адбылася ўрачыстая літургія з нагоды 300-й гадавіны кансэкрацыі сённяшняй архікатэдры імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Узначаліў святую Імшу, а таксама звярнуўся да прысутных з гаміліяй па-беларуску папскі легат кардынал Юзаф Томко.

 
Даклады ў межах Навэнны да 300-годдзя кансэкрацыі мінскай архікатэдры ў фармаце МР3
Аўдыё
04.10.2010 16:10

30 верасня 2010 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, распачалася Навэнна да 300-й гадавіны кансэкрацыі святыні. На працягу дзевяці дзён з дакладамі і паведамленнямі ў архікатэдры выступяць прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы, гісторыкі і тэолагі. Прапануем вашай увазе даклады выступоўцаў у аўдыёфармаце.

 
Слухайце Радыё Ватыкан на Catholic.by
Аўдыё
29.09.2010 14:05

Дарагія сябры! З сённяшняга дня прапнуем вам на нашым партале перадачы беларускай секцыі Радыё Ватыкан. Кожны дзень будзе публікавацца новы аўдыяролік, праслухоўваць які можна праз плеер, размешчаны на галоўнай саронцы партала Catholic.by. У раздзеле «Аўдыё» можна знайсці папярэднія перадачы.

 
«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі — 10 год. Інтэрв’ю з Віталем Кульпекшам
Інтэрв'ю
21.09.2010 12:43

Ужо на працягу 10 год у Віцебскай дыяцэзіі дзейнічае рэлігійная місія «Карытас». Праца распачыналася паволі, але добрая справа заўсёды знойдзе падтрымку — Божую і з боку людзей. Дырэктар «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Віталь Кульпекша распавядае пра гісторыю і дзейнасць дабрачыннай місіі.

 
Каб спеў дапамог наблізіцца да Езуса
Інтэрв'ю
20.09.2010 12:04

Выйшаў новы дыск хору «Gloria» мінскай архікатэдры пад назвай «Твая прысутнасць». Гэта ўжо другі дыск за час існавання хору. «Gloria» найбольш вядомы каталіцкай супольнасці па ўрачыстасцях у Будславе: ужо каторы год яго спеў суправаджае цэнтральную святую Імшу 2 ліпеня. Акрамя таго, ён упрыгожвае ўсе ўрачыстыя літургіі ў архікатэдры. Пра падрыхтоўку і запіс новага дыску распавяла адна з ідэйных натхняльнікаў працы над дыскам, кіраўнік хору Сафія Голуб.

 
<< Першая < Папярэдняя 361 362 363 364 365 366 367 368 369 370 Наступная > Апошняя >>

Старонка 367 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.