Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Публіцыстычны раздзел



Хрыстус уваскрос і ўжо больш не памірае
Усяго патроху
01.04.2016 00:00

Мінае яшчэ адзін Вялікдзень… Мы ўжо пачынаем чакаць наступных святаў. Кожнае з іх мае свае знешнія атрыбуты. На Божае Нараджэнне – аплатка, на Вялікдзень – пафарбаваныя яйкі і г.д. Тое, што знешняе, мае быць праяўленнем таго, што ў душы чалавека. Інакш святкаванне Пасхі для нас становіцца толькі ўспамін таго, што адбылося ў мінулым.

 
Памяці Ніла Гілевіча
Усяго патроху
30.03.2016 09:14

Яшчэ адну сваю кнігу Ніл Гілевіч абяцаўся абавязкова падпісаць. Шкада, што час ужо не вернеш... Паціснуць руку Гілевічу было для мяне, школьніка, вялікім гонарам. Тады я яшчэ не ведаў, што гэтую руку ў 1950-я, як выдатнаму студэнту, яму паціснуў сам Якуб Колас!..

 
Найвялікшы Цуд у гісторыі
Усяго патроху
29.03.2016 00:09

«Увага! Сенсацыя! Не прапусціце!» Колькі разоў мы сустракаем такі прыцягальны надпіс на экранах тэлевізараў ці ў інтэрнэце? Напэўна, не раз. Нештодзённыя з’явы прыроды, найноўшыя адкрыцці вучоных, неверагодныя факты з жыцця вядомых людзей – вось што прыцягвае ўвагу сённяшняга чалавека.

 
Велікодная радасць сустрэчы з уваскрослым Хрыстом
Усяго патроху
27.03.2016 00:05

Асвячэнне велікодных страваў, удзел у пасхальных набажэнствах, супольны пасілак у коле сям’і, сустрэчы з таямніцай, ад вякоў прадказанай і заўсёды новай, — гэта толькі некаторыя элементы святкавання найвялікшай хрысціянскай урачыстасці Уваскрасення Пана. Належным чынам перажыты Вялікдзень уплывае на ўсё жыццё хрысціяніна і ператварае яго ў пастаяннае радаснае праслаўленне Бога.

 
Велікодныя пісанкі
Усяго патроху
25.03.2016 00:33

Вельмі характэрным старажытным велікодным звычаем, які практыкуецца і сёння, з’яўляецца фарбаванне і аздабленне яек. Яны носяць шырока вядомую назву пісанак. Для хрысціян велікоднае яйка стала сімвалам уваскрасення Езуса Хрыста.

 
Што трэба пакласці ў велікодны кошык?
Усяго патроху
24.03.2016 00:04

Вялікая субота – дзень надзеі і малітоўнага чакання ўваскрасення Пана, які спачывае ў гробе. У гэты дзень людзі ідуць у святыню, каб асвяціць стравы на велікодны стол. Асвячэнне ежы і напояў здзяйсняе біскуп, прэзбітэр або дыякан, які прамаўляе малітвы, благаслаўляе стравы і акрапляе іх асвечанай вадой.

 
Учынaк міласэрнасці для цела бліжняга: пахаваць памерлых
Усяго патроху
22.03.2016 00:00

У сярэдзіне ХХ ст. у пячоры Шанідар у Іраку вучоныя-археолагі адкрылі незвычайнае пахаванне неандэртальцаў, якія там жылі каля 70 тысяч гадоў таму. Сярод шматлікіх парэшткаў яны адкрылі парэшткі аднаго цела, якое было пры пахаванні ўсыпана кветкамі. Гэта было сапраўды фантастычнае адкрыццё. 

 
Рахунак сумлення для моладзі
Пераклады
21.03.2016 00:00

Вельмі часта сустракаюся з сітуацыяй, якая мяне як спаведніка вельмі непакоіць: шмат людзей, як моладзі, так і дарослых, прыходзіць на споведзь з малітоўнікамі для набажэнстваў, якія яны атрымалі падчас першай святой Камуніі, забываючыся, што тыя малітоўнікі былі адаптаваны спецыяльна для дзяцей і ўсё, што там падаецца – таксама і ў справе рахунку сумлення — разлічана на дзяцей. 

 
Учынак міласэрнасці для цела бліжняга: суцяшаць вязняў
Усяго патроху
19.03.2016 00:00

Напэўна, кожны чалавек, які хоць крыху цікавіўся хрысціянствам, меў магчымасць пачуць, што Бог ёсць Любоў. Ужо на першых занятках па рэлігіі мы маглі даведацца аб тым, што Бог сваёй любоўю аднолькава адорвае кожнага чалавека. 

 
Дзень cвятога Патрыка — свята радасці і хрысціянскага патрыятызму
Публіцыстычная старонка Аляксандра Гелагаева
16.03.2016 17:54

Памяць свайго святога заступніка Ірландыя ўшаноўвае 17 сакавіка, і ў гэты дзень таксама адбываюцца гучныя фэсты ірландскай культуры ў многіх краінах свету. Адзначаюць гэтую дату і ў Беларусі.

 
Учынaк міласэрнасці для цела бліжняга: адведваць хворых
Усяго патроху
16.03.2016 00:17

Думаючы пра ўчынкі міласэрнасці, можам уявіць, нібыта гэта нейкія асаблівыя, гераічныя дзеі, якія для звычайнага смяротнага недасяжныя. Аднак няма нічога больш далёкага ад праўды. Гэтыя ўчынкі знаходзяцца ў межах магчымасцяў кожнага з нас, хоць і трэба пераадолець пэўны парог.

 
Страціць Хрыста з вачэй, убачыць Яго сэрцам: адкуль пайшоў звычай захінаць крыжы?
Усяго патроху
15.03.2016 01:59

Напэўна, кожны вернік, які ў V нядзелю Вялікага посту наведваў сваю парафіяльную святыню, каб удзельнічаць у святой Імшы, заўважаў, што ўсе крыжы ў касцёле захінуты фіялетавым палатном. Часта ім таксама захінуты розныя абразы ў святыні.

 
Учынак міласэрнасці для цела бліжняга: прыняць у дом падарожных
Усяго патроху
13.03.2016 00:00

Святое Пісанне хваліць гасціннасць і дае нам шмат прыкладаў, як можна даць прытулак патрабуючым. Можна тут нагадаць усім вядомую прыпавесць пра міласэрнага мамараніна, які сустрэў чалавека, параненага разбойнікамі, і забяспечыў яму жыллё (гл. Лк 10, 30-37). Адкрытасць на патрабуючага чалавека – гэта і ёсць учынак міласэрнасці.

 
Чаму святары могуць не насіць сутану?
Пераклады
12.03.2016 00:00

Сутана святара і габіт, несумненна, маюць псіхалагічнае значэнне, паступова нагадваючы тым, хто іх носіць, аб прычынах уласнага выбару і звязаных з ім абавязкаў, умацоўваючы пачуццё прыналежнасці да святарства ці манаства. Аднак чаму духоўныя асобы часам не носяць сутану?

 
Учынак міласэрнасці для цела бліжняга: адзець нагіх
Усяго патроху
10.03.2016 00:00

Адсутнасць адзення выстаўляе чалавека на кпіны з боку іншых людзей, чалавек губляе сваю годнасць, становіцца абяздоленым і безабаронным. Прычынай агалення і ўсёй гамы негатыўных пачуццяў, з ім звязаных, з’яўляецца, у большасці выпадкаў, грэх.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 10 з 58
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.