Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Жыць з Богам. Старонка с. Нунэ Цітаян

Нунэ Цітаян нарадзілася 26 верасня 1970 г. у Рэспубліцы Грузія. У 1993 г. скончыла Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт, атрымаўшы дыплом з адзнакай па спецыяльнасці эканаміст. 29 красавіка 1995 г. уступіла ў Кангрэгацыю Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і (місіянеркі Святой Сям’і). У 2001 г. экстэрнам і на выдатна скончыла ў Маскве поўны курс каледжа філасофіі, тэалогіі і гісторыі св. Фамы Аквінскага па спецыяльнасці асновы каталіцкай тэалогіі. У 2003 г. склала вечныя манаскія абяцанні. Працавала ў Расіі, на сённяшні дзень працуе катэхеткай у Беларусі.



«Не крадзі»: разважанні над 7 запаведдзю
19.01.2017 11:37

Чаму нам прасцей дзяліцца злом, болем і пакутамі, чым дабром, поспехам і радасцю? Чаму мы баімся дзяліцца добрымі падзеямі (навінамі), радасцю? Нас могуць няправільна зразумець? Сёння разважаем над 7-й запаведдзю — «Не крадзі».

 
Джала на абочыне: пра шостую запаведзь адкрыта
27.10.2016 12:17

Сексуальная сфера ўжо даўно не з’яўляецца тэмай табу, але мы спрабуем адчайна спіхнуць яе на абочыну жыцця, пры гэтым яна становіцца джалам, якое жаліць нашае грамадства, асабліва моладзь. Дзе знайсці залатую сярэдзіну ў гэтай тэме?

 
Жыццё святое: разважанні пра пятую Запаведзь
13.10.2016 13:27

Чаму небяспечна насіць адзенне з сімволікай смерці? Ці апраўданая рызыка сваім жыццём? Што рабіць з гвалтам у сям'і і як прадухіляць зло? Развагамі на гэтыя і іншыя пытанні ў сваёй калонцы дзеліцца с. Нунэ Цітаян.

 
Шануй бацьку свайго і маці сваю
09.11.2015 17:29

Разважаючы аб сучасных сем’ях, не варта настальгіраваць аб мінулым. Наша праблема заключаецца ў тым, што мы хочам уліць новае віно ў старыя мяхі. Вядомае словазлучэнне «крызіс сем’яў»  навявае пачуцці расчаравання і безвыходнасці. Так, нялёгка даводзіцца сучасным сем’ям, наша эпоха ставіць перад намі новыя выклікі, але мы можам сканцэнтравацца на вечных сямейных каштоўнасцях.

 
Памятай і святкуй
22.05.2015 17:25

Для нас, хрысціян, нядзеля – дзень сапраўднай перамогі, які не “порохом пропах”, але крывёю нашага Бога і Збаўцы – Езуса Хрыста. Шмат перамог здабыло чалавецтва на працягу сваёй шматгадовай гісторыі, але перамога Хрыста асаблівая, плёны яе невычэрпныя і вечныя. Яна незвычайная, таму што атрымана не над іншым чалавекам або народам, а над калектыўным і індывідуальным злом.

 
Святы Пан Бог, або разважанні пра другую запаведзь
11.03.2015 10:34

Калі мы з дзецьмі на катэхезе гаворым пра другую запаведзь, я ім звычайна расказваю гісторыю пра святога Францішка, якая ў свой час зрабіла на мяне вялікае ўражанне. Калі святы Францішак гаварыў імя «Езус», ён аблізваў свае вусны.

 
«…Не будзеш выпрабоўваць Пана Бога твайго»: разважанні пра першую запаведзь
10.02.2015 09:59

Чаму мы, якія верым у Адзінага Бога, можам «лячыцца» у бабулі-шаптухі, глядзець «бітву экстрасенсаў», забаўляцца гараскопамі, мець талісманчыкі кшталту жукоў-скарабеяў? Чаму мы да гэтай пары «носімся» з падковамі і стукаем па галаве, калі побач няма дрэва?

 
Хто мой бліжні?
31.03.2014 14:11

Калісьці Езусу задаў гэтае пытанне законнік, ён хацеў апраўдаць сябе, сваё стаўленне да людзей. Сёння мы шукаем адказ на гэтае пытанне для таго, каб зразумець сябе і быць больш плённымі ў служэнні бліжнім. Адказ можа быць не да канца вычарпальным, але дастатковым на дадзеным этапе нашага жыцця. Я ведаю, што ён з часам вернецца да нас, і не трэба баяцца шукаць адказаў, таму што я ўпэўнена ў тым, што ад адказу залежыць нашае стаўленне да бліжніх. Сёння я задаю гэтае пытанне Езусу, каб Ён дапамог нам убачыць усё дабро, якое бліжнія няспынна ўносілі і ўносяць у наша жыццё, і быць удзячнымі. Хаця кажуць, што дабрыня і ўдзячнасць ніколі не ходзяць у пары, яны ніяк не могуць сустрэцца...

 
Што мы перададзім нашым дзецям?
29.04.2013 19:12

Нядаўна на катэхезе мой вучань Данііл задаў пытанне: «Сястра, бацька мяне пакараў за тое, што я дрэнна сябе паводзіў. Ён забараніў мне гуляць на камп’ютары цэлы тыдзень. Ён зграшыў супраць чацвёртай Божай запаведзі?»

 
Барацьба, зыход якой вырашыў усё
28.03.2013 10:26

Благаслаўлёныя пакуты, мукі і цярпенні цела. Благаслаўлёныя ўсе страты, нявернасць сяброў і ахвяры любові. Благаслаўлёныя нежыццяздольнасць і крушэнні ўсіх зямных надзей. Тройчы благаслаўлёныя сум, мукі, цяжкасці і нягоды жыцця, якія патрабуюць ад чалавека смеласці і мужнасці, таму што яны робяць чалавека.

 
Час пераменаў
15.02.2013 18:05

Благаслаўлёны перыяд Вялікага посту — часу пакаяння і міласэрнасці. Што ж такое пакаянне? Чалавеку, які не пабываў «на дне» граху, — гэтае слова не зразумела, як не зразумела яму і радасць сустрэчы, калі раней не перажыў боль расстання. Вялікі пост — час усведамлення, ачышчэння і вяртання… Час цудаў для тых, хто шчыры да болю, хто да глыбіні душы чакае пераменаў.

 
Нам усім хопіць месца
18.01.2013 09:58

У сучасным свеце 75% выпадкаў усіх ганенняў на рэлігійнай глебе — гэта ганенні на хрысціян. Кожныя пяць хвілін гіне за веру адзін хрысціянін. За год такіх навамучанікаў набіраецца 105 тысяч. Чаму баяцца нас, хрысціян? Няўжо мы настолькі небяспечныя? Або наша вера нясе ў сабе схаваную пагрозу?

 
Ты гатовы прыняць Дзіця?
24.12.2012 19:29

Чарговае Божае Нараджэнне, усё тое ж свята… Свет, у які прыходзіць Дзіця, такі ж, як і ў часы кіравання Цэзара Аўгуста. Голад і перанасычэнне, убоства і багацце, нявіннасць і распуста, вернасць і здрада, заганы і пабожнасць, прагнасць і ненасытнасць, наіўнасць і інтрыгі, святасць і грэх.

 
«Ужо», але «яшчэ не канец»
07.12.2012 08:04

З таго часу, як Езус знайшоў мяне, я з нецярплівасцю чакаю Яго. Ён абяцаў, што вернецца, але Яго ўсё яшчэ няма. Штодзённыя сустрэчы з Ім у Слове, у Эўхарыстыі і ў таямніцы бліжняга напаўняюць маё сэрца незразумелай тугой.

 
Смерць, дзе тваё джала?
02.11.2012 07:55

«Бо для мяне жыццё — гэта Хрыстус, і смерць — гэта набытак» (Флп 1, 21). «Праўдзівае слова: калі мы разам з Ім памерлі, то з Ім і ажывём» (2 Цім 2, 11). На працягу многіх гадоў у нас у касцёлах я назіраю цікавую з’яву. У кастрычніку ў нашых парафіях асабліва ажыўляюцца парафіяне, нават тыя, якіх я называю святочнымі (яны прыходзяць у касцёл толькі па вялікіх святах).

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 4
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.