Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Лікбез ад Catholic.by

У рэдакцыю нашага парталу часта прыходзяць лісты з пытаннямі адносна сакрамэнтаў. Усе пытанні — індывідуальныя і асабістыя, аднак даюць зразумець, што нашых чытачоў, як практыкуючых католікаў, так і тых, хто рэдка заглядваюць у касцёл, цікавяць адны і тыя ж пытанні ў адносінах да першасных рэчаў. Таму мы вырашылі правесці так званы лікбез. Спадзяёмся, інфармацыя будзе для вас карыснай.

Свае заўвагі і пытанні дасылайце на наш рэдакцыйны адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .



Ці Адвэнт — гэта пост?
27.11.2016 10:40

Набліжаецца зіма, а значыць ужо хутка, праз месяц, настане святочны перыяд Божага Нараджэння. Як вядома, у Каталіцкім Касцёле гэтаму святу папярэднічае Адвэнт, які называюць часам радаснага чакання. Але што значыць чакаць радасна і ці ў гэты перыяд на католікаў накладваюцца абмежаванні? На гэтыя і іншыя пытанні нашых наведвальнікаў адкажам у чарговым матэрыяле рубрыкі «Лікбез ад Catholic.by».

 
Каляда. Як падрыхтавацца да візіту святара ў наш дом?
13.01.2015 11:18

У перыяд Божага Нараджэння і пасля яго ў кожнай парафіі адбываецца душпастырскае наведванне сем’яў — так званая каляда. Раней гэтыя візіты святара распачыналіся на Новы год (ці на наступны дзень), а заканчваліся ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана (6 студзеня).

 
Першая святая Камунія. Як падрыхтавацца дзецям і бацькам?
09.05.2014 00:00

Ваша дзіця сёлета прыступае да Першай святой Камуніі, а вы не ведаеце, як самім да гэтага падрыхтавацца? Важна памятаць, што не толькі катэхеты і святары ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы дзіцяці да гэтай падзеі. Таму, лічым, што ў гэтыя перадсвяточныя дні бацькам не зашкодзяць некалькі наступных парад.

 
Чаму Вялікдзень — дзень асаблівы?
27.03.2013 16:53

Думаецца, толькі нядаўна была Папяльцовая серада і, здавалася, што Вялікі пост будзе цягнуцца вечна. Але вось ужо зусім хутка настане Вялікі тыдзень, у час якога асаблівым чынам будзем перажываць муку, смерць і ўваскрасенне Езуса Хрыста. У чарговым матэрыяле рубрыкі «Лікбез» паспрабуем разабрацца, чаму Вялікдзень называюць галоўнай урачыстасцю хрысціянаў, а таксама пазнаёмімся з некаторымі нюансамі яго перажывання.

 
На што ідуць грошы з касцёльнай скарбонкі?
08.02.2013 03:00

«Няхай кожны дае, як вырашыць у сэрцы сваім, а не са шкадаваннем ці з прымусу, бо радаснага даўцу любіць Бог (2 Кар 9, 7)». Напэўна, ніхто з нас не сумняецца, што Касцёл сучасны, не менш чым некалькі стагоддзяў таму, патрабуе для існавання матэрыяльных ахвяраванняў. Пытанне ў іншым: ахвяраванні — гэта добраахвотны жэст ці ўсё ж такі абавязак католікаў?

 
Навошта і каму ўдзяляецца сакрамэнт намашчэння хворых?
21.01.2013 03:47

У самых першых артыкулах рубрыкі «Лікбез ад Catholic.by» мы закраналі пытанні, звязаныя з сакрамэнтамі. Напэўна, не такім распаўсюджаным, як шлюб ці хрост, з’яўляецца  сакрамэнт намашчэння хворых, аднак з размоваў выясняецца, што і пра яго католікі ведаюць не надта шмат. Таму сёння мы пастараемся адказаць на пытанне: што гэта за сакрамэнт і хто з яго можа скарыстацца?

 
Імша, сям’я, сябры, кафэ. А як вы святкуеце нядзелю?
09.11.2012 03:17

«Памятай дзень святы святкаваць» — кажа трэцяя Божая запаведзь. А Каталіцкі Касцёл тлумачыць, што нядзеля (Дзень Пана) — гэта дзень адпачынку і асвячэння сябе. Здаецца, усё зразумела, але ў цэлым, абагулена. Бо калі бяром нашую нядзелю, узнікае мноства пытанняў, што ж усё-такі можна рабіць, а што нельга. Сёння будзем шукаць адказы на пытанні чытачоў адносна трэцяй запаведзі.

 
Складаныя пытанні споведзі (Лікбез ч.2)
19.10.2012 11:00

Добрага дня, шаноўныя чытачы! Сустракаемся з вамі па пятніцах, днях, калі Каталіцкі Касцёл узгадвае муку і смерць Езуса Хрыста і калі заахвочвае да пакуты і разважання. З пакаяннем і навяртаннем звязаны і сакрамэнт споведзі. Пра яго мы з вамі працягнем гутарку.

 
Навошта спавядацца? (Лікбез, ч.1)
12.10.2012 03:00

Неяк на адным з хрысціянскіх сайтаў прачытала азначэнне споведзі, паводле якога гэта час, калі чалавек называе грахі сваімі імёнамі і прызнае, што вінаваты ў іх. Як вядома, прызнаць сябе вінаватым чалавеку бывает складаней за ўсё, але менавіта гэта дае магчымасць выправіцца, стаць лепшым, удасканаліцца і рухацца наперад. На гэты раз прапануем паразважаць менавіта над сакрамэнтам споведзі.

 
Калі ў пятніцу захацелася каўбасы…
28.09.2012 17:02

Шаноўныя чытачы, мы працягваем дапамагаць вам і сабе разабрацца з некаторымі, часам банальнымі, пытаннямі нашай веры. З аднымі з іх сустракаюся ледзь не кожную пятніцу, калі католікі павінны захоўваць пост. На тэрыторыі Беларусі пятнічны пост абавязкова павінен быць выражаны як мінімум ва ўстрыманні ад спажывання мясной ежы. Але гэты мінімум выклікае максімум пытанняў: «а мясны пашцет можна?», «а свіную печань?», «а які сэнс у посце, калі свініну замяняем мясам ласося?»

 
Католік і палітыка — паняцці несумяшчальныя?
13.09.2012 20:01
23 верасня — выбары ў Парламент Рэспублікі Беларусь. Ці пойдзеце вы на іх, ці не — рашаць выключна вам. Але напярэдадні гэтай падзеі хацелася б закрануць і нагадаць асноўныя моманты навучання Касцёла адносна ўдзелу католікаў у палітычным жыцці грамадства. 
 
Як размаўляць з дзецьмі пра Бога?
02.09.2012 03:50

У мінулы раз у рубрыцы «Лікбез ад Catholic.by» мы закранулі тэму паводзінаў дзяцей у касцёле, іх дзіцячай малітвы. Вялікая колькасць водгукаў з боку чытачоў на гэты артыкул дала зразумець, што дадзеная праблематыка вельмі блізкая многім вернікам і адкрывае іншыя пытанні ў сферы духоўнага выхавання.

 
Дзеці ў Касцёле. Пытанні і адказы
16.08.2012 09:48

«Дазвольце дзецям прыходзіць да мяне» — гэтыя словы Хрыста ўзгадваю заўсёды, калі дзеці на Імшы пачынаюць весці сябе крыху гучней, чым хацелася б. Але ж няправільна думаць, што дзеці, якія прыходзілі да Хрыста, былі маўклівымі і ціхімі — гэта ўвогуле нехарактэрна для большасці дзяцей.

 
Пра літургію ў пытаннях і адказах
30.06.2012 00:00

Пра Эўхарыстыю можна казаць шмат. Мы ж у сваім лікбезе, ставім самыя простыя, часам банальныя пытанні, але, як аказваецца дастаткова актуальныя.

 
Пахаванне па-каталіцку. Адрозніваем традыцыі ад забабонаў
15.06.2012 14:10

Як бы балюча ні было, але заўсёды прыходзіць час развітвацца з роднымі і любімымі. Гэтую праўду хрысціяне ўспрымаюць лягчэй за іншых, бо ведаюць, што яшчэ абавязкова сустрэнуцца ў Небе. Але, на жаль, і ў хрысціянскім асяроддзі часта даводзіцца сустракацца з забабонамі падчас пахавання. Што рабіць, каб пахаванне не стала язычніцкім, чытайце ў чарговым артыкуле лікбеза ад Catholic.by.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 2
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Апошнія абнаўленні

27.02 17:33Расклад службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска на Вялікі пост
27.02 16:53Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на пачатак Вялікага посту, Год А (1 сакавіка)
27.02 15:58Казкі-малітвы і квест па старонках Бібліі: валанцёры «Радыё Марыя» падзяліліся ідэямі для радыёперадач
27.02 14:51Папа Францішак: утрапёнае імкненне да багацця аддаляе нас ад любові Бога
27.02 14:33Складзена анлайн-петыцыя за вызваленне каталіцкага святара з ісламісцкага палону
27.02 13:37Замежныя рэдакцыі «Радыё Марыя» віншуюць беларусаў са стварэннем беларускай рэдакцыі (+відэа)
27.02 12:41Вялікі пост на Catholic.by: рэкалекцыі з ігнацыянскімі разважаннямі
27.02 09:55Папа Францішак разважае над магчымасцю наведаць Паўднёвы Судан
27.02 09:26Кардынал Дзівіш пра мюзікл «Караль»: «Гледзячы на Караля на сцэне, магу сказаць, што ён такі сапраўды і быў»
27.02 09:07Беларусь: ці прыйдзе Касцёл у дзяржаўную сферу адукацыі?