Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Абарона жыцця і сям’і. Рубрыка Уладзіслава Валаховіча

Уладзіслаў Валаховіч — шчаслівы муж і бацька трох дзяцей. Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Магілёве. Магістр тэалогіі, дактарант факультэта тэалогіі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ, дырэктар дабрачыннага Фонду абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы», выкладчык Святога Пісання ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску і Катэхетычным каледжы ў Баранавічах.



Уплыў кантрацэпцыі на грамадства і Касцёл
09.12.2015 16:05

Згодна з традыцыйным тлумачэннем гісторыі Анана з 38 раздзела Кнігі Быцця, кантрацэпцыя заўсёды асуджалася Каталіцкім Касцёлам як грэх, якому няма апраўдання. Гэты падыход падтрымліваецца і ў Новым Запавеце (Гал 5,19-20; Адкр 9,21), а таксама ў Дзідахэ (5,1-2). Выкарыстанне кантрацэпцыі ў заходнім грамадстве не было масавай з’явай да канца ХIХ стагоддзя.

 
Мы ненавідзім дзяцей
15.11.2015 07:18

У пятніцу ў магілёўскі абартарый прыйшлі дзве жанчыны, вельмі розныя. Адна з іх – зусім яшчэ дзяўчынка, ёй 14 гадоў, а другая магла б быць яе бабуляй, ёй ужо 50. Адна толькі пачынае дарослае жыццё, другая – ужо стамілася ад яго. Першая прыйшла забіваць сваё першае дзіця, а другая – сёмае ці восьмае, яна ўжо сама не памятае, колькі ў яе было абортаў. Іх аб’ядноўвае адно – яны ненавідзяць сваіх дзяцей.

 
Плоднасць і бясплоднасць у Бібліі
31.01.2013 09:18

Уважлівы чытач Бібліі адразу заўважыць, што тэма плоднасці і ўсяго, што звязана з размнажэннем, з’яўляецца адной з галоўных у Кнізе кніг. Ужо першыя словы Бога, звернутыя да чалавека, непасрэдна датычацца плоднасці: «пладзіцеся і размнажайцеся, напаўняйце зямлю і валодайце ёю». Бог хоча, каб нас было шмат і каб мы карысталіся пладамі зямлі. Ужо ў самым пачатку стварэння таямнічым чынам аказваюцца звязанымі плоднасць чалавека і ўрадлівасць зямлі.

 
Новы закон пра дапаможныя рэпрадуктыўныя тэхналогіі. Меркаванне католікаў
15.02.2012 14:00

У Беларусі кожная шостая пара сужэнцаў не можа мець дзяцей. Праблема бясплоднасці з кожным годам становіцца ўсе больш вострай, тым больш, што гутарка ідзе пра будучыню нашай дзяржавы, бо і так нараджальнасць у нас вельмі нізкая. Таму на працягу 2011 года на самым высокім заканадаўчым узроўні рыхтавалася прыняцце закона пра дапаможныя рэпрадуктыўныя тэхналогіі.

 
Маскі цывілізацыі смерці: прафілактыка СНІДу
08.12.2011 08:07

1 снежня ва ўсім свеце адзначаецца дзень барацьбы са СНІДам. У сродках масавай інфармацыі у сувязі з гэтай датай з’яўляецца вялікая колькасць інфармацыі на тэму ВІЧ і СНІДу, у школах і ВНУ праходзяць інфармацыйныя сустрэчы, бо ніхто не хоча апынуцца ў ліку тых, хто захварэе на чуму ХХ стагоддзя. Чым жа небяспечная яго прафілактыка? Бо, здавалася б, наадварот, яна павінна служыць добрай справе.

 
Маскі цывілізацыі смерці: фемінізм
21.09.2011 13:30

Здавалася б, што можа быць агульнага паміж цывілізацыяй смерці, пра якую казаў Ян Павел ІІ, і сучасным рухам за правы жанчын? Што дрэннага ў гэтых правах?

 
Пане, прабач ім…
10.08.2011 14:37

Дзевяць гадзін раніцы. Аддзяленне неадкладнай гінекалогіі. Сёння маё малітоўнае дзяжурства ў абартарыі. Я размаўляю з жанчынай, на выгляд адукаванай і інтэлігентнай, якая прыйшла на аборт. Больш пакуль што нікога няма, і я ў такіх сітуацыях заўсёды карыстаюся шансам паразмаўляць.

 
Дзеці — наша будучыня?
29.06.2011 07:47

«Пладзіцеся і размнажайцеся, напаўняйце зямлю і валодайце ёю» — гэта першыя словы, з якімі звярнуўся Бог да Адама і Евы (пар. Быц 1, 28). І ўжо потым, нашмат пазней, быў запавет з Абрагамам, выхад з Егіпта, дзесяць запаведзяў на Сінаі, абвяшчэнне Езусам Хрыстом Валадарства Божага. Спачатку ж Бог даў людзям простую, але фундаментальную запаведзь: «пладзіцеся і размнажайцеся». Без яе выканання ўсё астатняе будзе немагчыма. Нашыя продкі нават і ўявіць не маглі, што можна не выканаць гэты Божы наказ, бо гэта так натуральна — шлюб, дзеці, унукі, сям’я.

 


Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.