Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Этыка ў штодзённасці. Старонка Рамана Хацяна

Страта хрысціянскіх і агульначалавечых каштоўнасцей — адна з найбольш хвалюючых праблем нашага часу. Усё становіцца адносным. Да кожнай праблемы ці здарэння мы падыходзім амбівалентна, усяму знаходзім апраўданне, незалежна, дабро гэта ці зло. Сціраюцца межы, запісаныя ў сумленні чалавека.

У свядомасці асобы зло перастае быць злом. Яно становіцца паўсюднай нормай і таму перастае непакоіць сумленне. Дабро чыніцца да той пары, пакуль яно не пачынае патрабаваць больш, чым мы хочам даваць. Калі ж знікае агульнае прызнанне, апладысменты і падзяка, знікае і жаданне працаваць у імя сапраўднай Любові. І толькі нямногія сапраўды разумеюць словы Хрыста «Я ёсць Любоў» і дзейнічаюць паводле гэтай ісціны, шукаюць і распазнаюць Бога ў кожным чалавеку.

Пошук, абарона і рэалізацыя сапраўдных духоўных каштоўнасцей сярод ілжывых прапагандаў і адноснага светапогляду — мэта маёй рубрыкі. У сваіх артыкулах я не буду даваць адказ на пастаўленае пытанне. Мае разважанні будуць імпульсам для супольнага пошуку ў нашых сумленнях, у якіх прамаўляе Бог.

Трохі аб сабе. Цікаўлюся тэалагічнай і псіхалагічнай тэматыкай. Маю вышэйшую тэалагічную адукацыю са ступенню магістра Люблінскага каталіцкага універсітэта. Студэнт акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў сферы практычнай псіхалогіі.

 



Зірнуць у глыбіню
19.09.2011 15:36

Чытаючы Евангелле паводле Лукі, мы бачым адзін дыялог паміж настаўнікам і вучнем, дзе Езус заахвочвае Сымона (Пятра), каб ён выплыў на глыбіню і закінуў сетку. Гэты кароткі фрагмент «выплыць на глыбіню» мімаволі нараджае вялізнае мноства рэфлексій, прыкладна такіх: «Што такое глыбіня?», «Чаму трэба паслухаць Настаўніка?», «Як сябе трэба паводзіць на глыбіні, якая нясе з сабой страх і няўпэўненасць?», «Чаму трэба адмовіцца ад старога спосабу дзеяння — вобраз плыткай вады, і пачаць новы стыль існавання — глыбокая вада?»

 
З камфармізму ў нігілізм
05.09.2011 13:14

На самым пачатку разбярэмся з тэрмінамі. Каму ж з нас не вядома прыемнае і меладычнае слова «камфорт»? Той, хто прысвячае ўсе свае намаганні на авалодванне матэрыяльнымі каштоўнасцямі, з’яўляецца камфармістам. У паўсядзённай мове такога чалавека называюць «прыстасаванец».

 
Не ісці шляхам мінімаліста
09.08.2011 14:53

Тое, што можаш зрабіць сёння, зрабі заўтра. Гэта, можна сказаць, жартаўлівае жыццёвае крэда кожнага мінімаліста. Агульная характарыстыка кожнага такога чалавека прыкладна гучыць так: «Не перарабіць той мінімальны план, якога ад нас патрабуюць жыццёвыя абставіны».  Не выконваць таго, што хоць крыху перавышае абавязаную норму. А кожную выкананую дзейнасць трэба адзначыць як задавальняючую, бо сама справа зроблена і ніякіх прэтэнзій не павінна быць.

 
Не канцэнтраваць увагі на негатыўным
29.07.2011 11:12

Пра тое, што зло — гэта адсутнасць дабра, ведаюць нават дзеці. Тэолагі адносна гэтага выкажуцца больш канкрэтна: зло — гэта адсутнасць Бога. Калі ў сэрцы чалавека няма месца для Божай любові, там пануе ілжывасць, здрада, зайздрасць. І наадварот: у сэрцы, якое перапоўнена Божай любоўю, няма месца для граху.

 
Крытыка ці крытыканства?
20.07.2011 17:26

Адной з самых супярэчлівых прафесій, якія можна сабе ўявіць, з’яўляецца прафесія крытыка. Шырокай папулярнасцю карыстаюцца музычныя, літаратурныя, кінастужкавыя крытыкі. Ужо ад гучання гэтага слова становіцца неяк не вельмі прыемна, а тым, хто з гэтым сустракаўся, нават млосна.

 
Хрыстафобія — сучасная фобія католікаў
04.07.2011 15:59

На самым пачатку Святога Пісання мы бачым падрабязнае апісанне стварэння чалавека, яго задання ў свеце, ягоную вялікую годнасць і адказнасць за ўсё жывое. Бог стварыў чалавека на свой вобраз і падабенства, даў яму свабодную волю, розум і перадаў уладу над гэтым светам, каб ён рабіў гэтую зямлю сабе падданай.

 


Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.