Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


Да ўвагі кандыдатаў у семінарыю ў Гродне: другі тур уступнага экзамена — 16 жніўня
01.08.2016 13:10 | адбылося

Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне паведамляе, што для паступлення на навучальны год 2016/2017 адбудуцца два туры ўступных экзаменаў — 12 ліпеня і 16 жніўня.

 
17 жніўня вырушыць у дарогу пілігрымка Глыбокае-Браслаў
08.08.2016 16:12 | адбылося

Пешая пілігрымка з Глыбокага распачнецца 17 жніўня ў 7.00 святой Імшой у парафіяльным касцёле. У дарозе да санктуарыя Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе пілігрымы будуць ісці тры дні.

 
Рэкалекцыі «Уводзiны ў iгнацыянскую малiтву» адбудуцца ў Баранавічах
04.08.2016 12:06 | адбылося

З 17 па 20 жніўня ў кляштары сясцёр місіянерак Святой Сям'і ў Баранавічах адбудуцца рэкалекцыi «Уводзiны ў iгнацыянскую малiтву» на падставе духоўных практыкаванняў св. Iгнацыя Лаёлы, заснавальніка Таварыства Езуса (Ордэна езуітаў).

 
Летняя школа касцёльнага спеву адбудзецца 15-20 жніўня ў Браславе
11.07.2016 11:55 | адбылося

15 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе распачнецца летняя школа касцёльнага спеву. Яна будзе працягвацца пяць дзён.

 
Парафія Божага Цела ў Беразінскім запрашае на фестываль «Laudato Si»
19.08.2016 14:01 | адбылося

У бліжэйшы ўікенд — 20-21 жніўня парафія Божага Цела ў Беразінскім запрашае ўсіх ахвочых на хрысціянскі музычны фестываль «Laudato Si».

 
Праграма ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў
18.08.2016 15:16 | адбылося

У Браславе ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў пройдуць сёлета 19-20 жніўня пад дэвізам «З неспасцігальнай міласэрнасці Бога Я для вас — Маці».

 
Патрабуюцца валанцёры падчас правядзення музычнага фестывалю «Laudato Si»
03.08.2016 13:07 | адбылося

На музычны фестываль «Laudato Si», які пройдзе 20-21 жніўня ў Беразінскім (Маладзечанскі дэканат), запрашаюцца валанцёры.

 
Фестываль хрысціянскай музыкі «Laudato Si» збірае ахвяраванні анлайн
19.07.2016 16:36 | адбылося

Беларускіх хрысціянскіх музыкаў запрашае 20-21 жніўня фестываль-конкурс «Laudato Si», які пачаў збор сродкаў на краўдфандынгавым сайце Ulej.by.

 
Музычны фестываль «Laudato Si» пройдзе ў Беразінскім
30.06.2016 15:09 | адбылося

Парафія Божага Цела ў Беразінскім запрашае на хрысціянскі музычны фестываль «Laudato Si», які адбудзецца 20-21 жніўня.

 
Праграма ўрачыстасцяў у санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне
05.08.2016 12:11 | адбылося

Штогод 21-22 жніўня ў мястэчку Лагішын каля Пінска адбываюцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся. Да цудадзейнага абраза Багародзіцы прыходзяць шматлікія пешыя пілігрымы, а таксама прыбываюць паломнікі з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі, з Беларусі і замежжа.

 
Евангелізацыйныя рэкалекцыі пройдуць у Івянцы
10.07.2016 16:03 | адбылося

З 15 па 23 жніўня ў Івянцы адбудуцца евангелізацыйныя рэкалекцыі, мэтай якіх з’яўляецца паглыбленне катэхетычных ведаў і прыйсце да больш блізкай сустрэчы з асобай Езуса Хрыста.

 
16-25 жніўня адбудзецца пілігрымка Беласток-Гродна-Вільнюс
08.07.2016 15:11 | адбылося

16-25 жніўня адбудзецца XXI пешая пілігрымка Беласток-Гродна-Вільнюс у санктуарый Маці Божай Міласэрнасці ў Вільнюсе. 19 жніўня, калі пілігрымка будзе праходзіць праз Гродна, далучыцца да яе маюць магчымасць вернікі з Гродзенскай дыяцэзіі.

 
Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў
10.08.2016 10:25 | адбылося

Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2016/2017 навучальны год.

 
Юнакі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашаюцца на малітоўную сустрэчу па распазнанні паклікання
19.08.2016 10:23 | адбылося

Юнакі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ад 14 гадоў запрашаюцца на малітоўную сустрэчу па распазнанні паклікання. Сустрэча пройдзе 26-28 жніўня ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве.

 
Гурт «Рыбы» запрашае на прэзентацыю свайго новага альбома
25.08.2016 15:23 | адбылося

Каталіцкі музычна-евангелізацыйны гурт «Рыбы» ладзіць прэзентацыю свайго другога альбома «Любі», у які ўвайшло дзевяць песень. На прэзентацыю запрашаюцца ўсе жадаючыя.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 51 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.