Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі «Уводзiны ў iгнацыянскую малiтву» адбудуцца ў Баранавічах
Анонсы
04.08.2016 12:06

З 17 па 20 жніўня ў кляштары сясцёр місіянерак Святой Сям'і ў Баранавічах адбудуцца рэкалекцыi «Уводзiны ў iгнацыянскую малiтву» на падставе духоўных практыкаванняў св. Iгнацыя Лаёлы, заснавальніка Таварыства Езуса (Ордэна езуітаў).

Складнікі кожнага дня рэкалекцый: малітоўнае чытанне Божага слова (lectio divina), індывідуальная і супольная малітва, святая Імша, індывідуальная размова са святаром. Рэкалекцыі адбываюцца ў цішыні і маўчанні.

Жадаючым прыняць удзел у рэкалекцыях і па ўсiх пытаннях, з гэтым звязаных, просьба звяртацца на e-mail Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript або па тэлефонах:

+375 44 465 18 78
+375 29 205 20 67

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.