Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Да ўвагі кандыдатаў у семінарыю ў Гродне: другі тур уступнага экзамена — 16 жніўня
Анонсы
01.08.2016 13:10

Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне паведамляе, што для паступлення на навучальны год 2016/2017 адбудуцца два туры ўступных экзаменаў — 12 ліпеня і 16 жніўня.

Уступны экзамен пачнецца ў 10.00. Падчас яго кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Больш інфармацыі аб жыцці семінарыі ў Гродне можна знайсці на яе афіцыйнай старонцы wsd.grodnensis.by

Якія дакументы патрэбны?

Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння
  • аўтабіяграфія (уласнаручна напісаная)
  • атэстат аб сярэдняй адукацыі або дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
  • пасведчанне аб сакрамэнце хросту
  • пасведчанне аб сакрамэнце канфірмацыі
  • пасведчанне аб удзеле ў катэхезе
  • характарыстыка ад пробашча
  • медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ
  • пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33)
  • ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопія
  • 4 фотаздымкі (3х4 см)

Сем гадоў вучобы

Працэс падрыхтоўкі да святарства ў семінарыі ў Гродне працягваецца 7 гадоў. Першыя два гады прысвечаны вывучэнню філасофскіх прадметаў і моваў, наступныя чатыры гады — вывучэнню ў асноўным прадметаў тэалагічнага накірунку.

Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання, прадугледжана літургічная практыка на парафіях. Пасля 5 курса, перад прыняццем дыяканскага пасвячэння, прадугледжаны 1 год літургічна-душпастырскай практыкі ў вызначанай выхавальнікамі парафіі.

Пасля заканчэння 7-гадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзялення яму прэзбітэрскага пасвячэння.

Прыём дакументаў адбываецца у рэктараце семінарыі кожны дзень акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў па папярэднім запісе: г. Гродна 230025, вул. Парыжскай Камуны, 1 (email: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript , тэл. 8015 277 02 34).

Кс. д-р Раман Рачко,
рэктар семінарыі ў Гродне


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.