Пошук

30.01.2019 09:50   Паводле: КАІ

Ілюстрацыйная выява. churchleaders.com

Як перадае з Ісламабада Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, Вярхоўны суд Пакістана адхіліў апеляцыю аб адмене апраўдальнага вердыкту абвінавачанай у «блюзнерстве» мясцовай каталічцы Асіі Бібі.

Правёўшы амаль 9 гадоў у зняволенні, нязломная пакістанская хрысціянка, нарэшце, зможа быць цалкам свабоднай і пакінуць краіну, дзе яе жыццё знаходзіцца пад пагрозай.

У 2010 г. Асія Бібі была асуджана на смяротнае пакаранне па абвінавачванні ў нібыта «блюзнерстве» супраць прарока Мухамеда. Жанчыны, якія працавалі разам з Асіяй на полі, абвінавацілі яе ў тым, што яна, будучы хрысціянкай, піла ваду са студні і такім чынам яе «апаганіла».

Увесь час свайго больш чым васьмігадовага зняволення, Асія Бібі абвяргала ўсе абвінавачванні і даводзіла, што яна невінаватая.

8 кастрычніка мінулага года адбылося апошняе судовае пасяджэнне па яе справе, а 31 кастрычніка суд прызнаў беспадстаўнасць абвінавачванняў і апраўдаў хрысціянку.

Тым не менш Асія Бібі не мела права выехаць з краіны да разгляду апеляцыі, пададзенай прадстаўнікамі ісламісцкага асяроддзя. Цяпер яна, нарэшце, атрымае свабоду перамяшчання. Да гэтага часу хрысціянка разам з мужам знаходзілася ў бяспечным месцы пад надзейнай аховай, а іх дзеці ўжо атрымалі прытулак у Канадзе.

Абноўлена 30.01.2019 09:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа