
14 чэрвеня 2009 года яна трапляе ў вязніцу. Асія — першая жанчына ў гісторыі Пакістана, якую асуджаюць на смяротнае пакаранне праз павешанне за блюзнерства супраць ісламу. З таго часу Асія чакае выканання прысуду ў невялікай камеры, пазбаўленай акон і прыбіральні. У абарону Асіі Бібі адважыўся выступіць губернатар Пенджаба мусульманін Салман Тасеер, а таксама міністр па справах меншасцяў Пакістана Шанхаз Бхаці — адзіны хрысціянін у пакістанскім урадзе. Але яны абодва загінулі ў замахах, арганізаваных ісламскімі экстрэмістамі. Справа знаходзіць усё большую агалоску. За памілаванне жанчыны змагаюцца людзі з усяго свету. На інфармацыю пра экзекуцыю, што пагражае жанчыне ў Пакістане, адрэагавалі шматлікія арганізацыі па ахове правоў чалавека, французскія, брытанскія і нямецкія медыя, а таксама папа Бенедыкт XVI.
У кнізе «Блюзнерства» (блюзнерства — зневажанне Бога, святых) Асія Бібі сама распавядае ўражваючую гісторыю свайго жыцця. Яна нагадвае нам, што свабода веравызнання валодае неаспрэчнай вартасцю. Паказвае, колькі зла можа нанесці рэлігійная варожасць і парушэнне базавых правоў чалавекаў.
***
Інтэрнэт-партал wiara.pl, які змясціў гэтую гісторыю, мае 3 экземпляры кнігі Асіі Бібі (на польскай мове). Конкурснае заданне партала заключана ў наступным: выслаць на адрас рэдакцыі (kultura@wiara.pl) біблейскую цытату, у якой будзе весціся гаворка пра блюзнерства.
Цытаты можна дасылаць да 8 кастрычніка. Старонка з імёнамі пераможцаў будзе апублікавана 9 кастрычніка.
Паводле wiara.pl
(JLS)