Пошук

22.06.2020 10:10   Паводле: КАІ / Catholic.by
fot. Pakistan Geographic

Навукоўцы з універсітэта Балтыстане ў Скарду, што на поўначы Пакістана, выявілі ў Гімалаях, а дакладней — у горнай сістэме Каракарум, вялікі  мармуровы крыж памерам 183×213 см, які важыць ад трох да чатырох тон.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае  агенства КАІ, ён быў створаны больш за тысячу гадоў таму, што сведчыць аб старажытнай прысутнасці хрысціянства ў гэтым рэгіёне. На прэс-канферэнцыі ў Скарду 14 чэрвеня навукоўцы абвясцілі, што даследаванні будуць працягнутыя.

Рэгіён Балтыстана мяжуе з Афганістанам, кітайскай правінцыяй Сіньдзян і Джаму і Кашмірам у Індыі. У рэгіёне пражывае 1,3 мільёна чалавек, большасць з якіх з'яўляюцца мусульманамі. Крыж быў знойдзены на вялікай вышыні і названы «Крыж Кавардо» па назве бліжэйшай мясцовасці.

Гэта адзін з самых вялікіх крыжоў, выяўленых на Індыйскім субкантыненце. Паводле першых ацэнак крыж датуецца прыкладна 1000-1200 гадамі.

Пакістанскія навукоўцы павведамілі, што яны будуць супрацоўнічаць з еўрапейскімі і амерыканскімі універсітэтамі, каб вызначыць яго дакладны ўзрост.

На тэрыторыі Гілгіту-Балтыстанскай вобласці размешчана большая частка горнага хрыбта Каракарум з другой па вышыні вяршыняй на зямлі — гарой чагары (К2), некалькімі васьмітысячнікамі: Гашэрбрум I, Броўд Пік, Гашэрбрум II, Броўд Пік Сярэдні і пятнаццаццю сямітысячнікамі.

Абноўлена 22.06.2020 12:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа