Пошук

26.02.2024 12:57   Паводле: news.aouaga.com / Catholic.by
Фота: news.aouaga.com

Раніцай 25 лютага адбыўся тэрарыстычны напад на людзей, якія сабраліся на нядзельную святую Імшы ў вёсцы Эсаканэ ў дыяцэззіі Доры ў Буркіна-Фасо на захадзе Афрыкі.

У выніку нападу 15 чалавек былі забітыя, яшчэ двое параненыя.

У сувязі з гэтым дыяцэзія Доры апублікавала паведамленне, у якім, між іншым, гаворыцца:

«У гэтай балючай сітуацыі заахвочваем да малітвы аб вечным адпачынку для тых, якія загінулі ў веры, аб здароўі для параненых і суцяшэнні для засмучаных сэрцаў. Молімся таксама аб навяртанні тых, хто працягвае сеяць смерць і спусташэнне ў нашай краіне. Няхай нашыя высілкі пакаяння і малітвы ў гэты перыяд Вялікага посту прынясуць мір і бяспеку нашай краіне, Буркіна-Фасо», — сказана ў паведамленні.

Сярод ахвяр 12 чалавек загінулі на месцы, яшчэ трое памерлі ад атрыманых раненняў. За жыццё яшчэ двух параненых змагаюцца медыкі. Паводле СМІ, напад здзейснілі ўзброеныя мужчыны ў каталіцкім касцёле ў Эссаканэ.

Абноўлена 26.02.2024 13:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.