Пошук

30.04.2024 15:15   Паводле: РАР / Catholic.by
Біскуп Сальвадор Ранхэль Мэндоса. Фота: sprinforma.mx

Рыма-каталіцкі біскуп эмэрыт, які стаў вядомым сваім пасярэдніцтвам паміж наркакартэлямі ў Мексіцы, быў выкрадзены, абвясціла ў панядзелак Мексіканская Рада Біскупаў.

Кіраўнікі Касцёла ў Мексіцы паведамілі што біскуп Сальвадор Ранхэль Мэндоса знік без вестак у суботу, і ў сваёй заяве яны заклікалі яго выкрадальнікаў вызваліць іерарха.

Мексіканскія біскупы сцвярджаюць, што іх зніклы сабрат меў праблемы са здароўем, і просяць яго выкрадальнікаў дазволіць яму прымаць лекі, называючы гэта «актам чалавечнасці».

Біскуп Ранхэль быў пастырам дыяцэзіі Чылпансінга-Чылапы ў паўднёвым штаце Герэра, дзе наркакартэлі гадамі змагаюцца за ўплыў. У намаганнях, якія пазней падтрымаў урад, біскуп Сальвадор Ранхэль спрабаваў пераканаць лідэраў банд спыніць кровапраліцце і дасягнуць пагаднення.

Абноўлена 30.04.2024 15:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.