Пошук

28.08.2025 12:27   Аляксандр Панчанка / Vatican News BY
Удзельнікі малітвы за ахвяр страляніны ў Мінеапалісе (Tim Evans)

Святы Айцец моліцца за ахвяр страляніны ў каталіцкай школе ў Мінеапалісе і запэўнівае ў сваёй духоўнай блізкасці ўсіх, каго закранула гэта трагедыя.

«Яго Святасць Папа Леў XIV з глыбокім смуткам прыняў навіну пра гібель і раненні людзей у выніку страляніны ў касцёле Звеставання ў Мінеапалісе. Яго Святасць выказвае свае шчырыя спачуванні і запэўнівае ў духоўнай блізкасці ўсіх, каго закранула гэта жудасная трагедыя, асабліва сем’ям, якія сёння аплакваюць смерць дзіцяці», гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала-дзяржсакратара П’етра Параліна, скіраванай на імя арцыбіскупа Сэнт-Пола і Мінеапаліса Бернарда Энтані Гэбда.

«Даручаючы душы загінулых дзяцей любові Усемагутнага Бога, Святы Айцец моліцца за параненых, а таксама за супрацоўнікаў ратавальных службаў, медыцынскі персанал і святароў, якія клапоцяцца пра пацярпелых і іх блізкіх»,

напісаў Дзяржсакратар.

Трагедыя ў Мінеапалісе здарылася раніцай 27 жніўня. Узброены мужчына пранік на тэрыторыю комплексу каталіцкай школы і адкрыў агонь па ўдзельніках святой Імшы, якая праходзіла ў мясцовым касцёле. У выніку нападу загінулі двое дзяцей, 17 чалавек атрымалі раненні, з іх 14  дзеці.

Абноўлена 28.08.2025 12:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця