Пошук

02.10.2024 13:11   Vatican News BY
Ілюстрацыйнае фота: Reuters/Guglielmo Mangiapane

Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце адбудзецца ў Касцёле ў панядзелак 7 кастрычніка, у першую гадавіну буйнога тэрарыстычнага нападу групоўкі ХАМАС на Ізраіль.

Пра гэта паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

«Каб прасіць праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі аб дары міру, у бліжэйшую нядзелю я адпраўлюся ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе памалюся святы Ружанец і звярнуся да Найсвяцейшай Панны з гарачай просьбай», — сказаў Папа 2 кастрычніка падчас святой Імшы на адкрыццё Сіноду Біскупаў. Ён заклікаў удзельнікаў сінадальнага сходу па магчымасці далучыцца да яго.

«А на наступны дзень, 7 кастрычніка, я прашу ўсіх правесці дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце», — дадаў Святы Айцец.

Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру пройдзе па ініцыятыве Папы Францішка ўжо не ў першы раз. У мінулыя гады такія духоўныя акцыі адбываліся ў кантэксце канфліктаў у Сірыі, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Паўднёвым Судане, Ліване, Афганістане, ва Украінне і на Святой Зямлі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа