Пошук

31.10.2023 13:15   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Ілюстрацыйны фотакалаж: rvasia.org

З’явіўся афіцыйны пераклад на беларускую мову Ліста да народа Божага, скіраванага ўдзельнікамі XVI Звычайнай генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, якая ў кастрычніку праходзіла ў Ватыкане.

Як паведаміла 30 кастрычніка Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, беларускі варыянт сінадальнага ліста быў падрыхтаваны сіламі Сінадальнай камісіі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Перакладам займалася Настасся Драгун — удзельніца гэтай структуры, заснаванай пры беларускім каталіцкім епіскапаце адмыслова да Сіноду па сінадальнасці.

У лісце гучыць запрашэнне ўдзельнікаў сінадальнай асамблеі да ўсіх вернікаў «паўдзельнічаць у дынаміцы місійнай еднасці, акрэсленай словам сінод».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.